Internationales Treffen der Übersetzer deutscher Literatur, Literarisches Colloquium Berlin, 10.03.2015, hier: Perspektiven auf die deutsche Literatur mit Jens Bisky
Найлепш прэзентуе змест новай кнігі меркаванне бывалага рыбака, узятае за эпіграф: «Навошта выдумваць, калі і ад праўды сківіца вісне». Пачатак зімы, паводле Яўгена Бяласіна, самы час «на тэорыю, каву і абмен байкамі». Ён запрашае 21 снежня на творчую сустрэчу і прэзентацыю «Шчупакабры» ў Гродне. Апроч рыбацкіх гісторый пісьменнік прадставіць таксама кнігу вершаў, апавяданняў і перакладаў «На пераломе», што выйшла год таму, а таксама іншыя свае творы.
На сустрэчы аўтар распавядзе аб выжыванні на прыродзе, аб рыбацкіх трафеях і ўловах, спосабах рабіць снасці і лавіць рыбу. Таксама пра асноўную карысць ад рыбалкі і прыроды — магчымасць адчуваць тонус жыцця і пражыць даўжэй.
Месцамі дзеяў кнігі сталі Зяльвянка, Нёман, Свіцязь, Прыпяць, Лясная — дзясяткі рэк і вадаёмаў радзімы і замежжа. «Шчупакабру» можна акрэсліць як новае слова, прамоўленае нашым земляком у роднай літаратуры.
Некалькі апошніх раздзелаў кнігі напісаны па матывах журналісцкіх публікацый аўтара, за каторыя Яўген прызнаны лепшым сярод журналістаў, што пішуць на экалагічныя тэмы ў Беларусі (2015).
Разам са «Шчупакабрай» Яўген Бяласін прадставіць гарадзенцам кнігу, што вышла год раней. Гэта зборнік вершаў, апавяданняў і перакладаў «На пераломе». Сам аўтар называе яго «Творам на 5 моў і 35 гадоў .»
У ім, поруч з перакладамі, змешчаны арыгіналы класічных твораў нямецкай і беларускай паэзіі. Кніга мае і аўтарскія вершы на некалькіх мовах, а таксама эксперыментальныя тэксты, мікратэксты і нават словы як літаратурныя творы. Зборнік «На пераломе», такім чынам, спалучае жывапіс фарбаў, фота і моў.
Гэты візіт Яўгена Бяласіна ў Гродна не першы. Пісьменнік ужо быў госцем курсаў «Мова нанова» і прадстаўляў тут кнігу «Подземелья Бреста, крепости и…», а таксама разважаў з чытачамі пра таямніцы, што могуць хаваць падзямеллі Гродна. Кнігі Яўгена таксама ўвесь час можна знайсці ў нашым горадзе. Яны прадаюцца ў «Рыбацкай краме» (БЛК, 16), кнігарнях сістэмы «Белкніга» і ў этнакраме «Цудоўня».
Сустрэча з аўтарам «Шчупакабры» пройдзе 21 снежня ў 18.00 па адрасе Будзёнага, 48а, офіс 63. Уваход вольны.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…