Майстрыха Алена Чумрай
Выстава «Рукадзелле — маё рамяство» адкрылася ў музеі Гарадніцы. Аўтарка прадстаўленых ў экспазіцыі твораў - гродзенская майстрыха Алена Чумрай, якая захапляецца майстэрствам лапікавага шыцця.
Лапікавая тэхніка — адзін са старажытных відаў рукадзелля, пры якім суцэльны выраб у выглядзе мазаікі сшываецца з кавалкаў (лапікаў) тканіны. Майстрыха выкарыстоўвае аплікацыю, сшыванне, ручную і машынную зборку, праштабноўку.
Алена Чумрай працуе кіраўніцай квілт-студыі лапікавага шыцця «Жыцень». На адкрыцці прысутнічалі шматлікія вучаніцы майстрыхі, сярод якіх многа студэнтак УЗВ.
На выставе можна пабачыць звыш 100 твораў: арт-квілты, пано, касцюмы, жаночыя торбы, тэкстыльныя цацкі, дэкаратыўныя падушкі.
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…