Людзі і справы

ГрДУ афіцыйна стаў часткай сеткі Erasmus Student Network. Што гэта значыць?

Клуб Міжнародных студэнцкіх ініцыятыў Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы SUNet (Student University Network) афіцыйна стаў часткай Міжнароднай сеткі студэнтаў па праграме абменаў Erasmus (Erasmus Student Network). Два гады працы студэнтаў-валанцёраў прынеслі вынік: Беларусь стала 40-й краінай-удзельніцай, а ГрДУ 525 секцыяй ESN.

Што такое ESN?

Міжнародная сетка студэнтаў па абмене ў рамках праграмы Erasmus (International Exchange Erasmus Student Network) з’яўляецца найбуйнейшай некамерцыйнай асацыяцыяй студэнтаў у Еўропе. ESN была створана 16 кастрычніка 1989 года для падтрымкі і развіцця студэнцкіх абменаў, афіцыйна зарэгістраваная ў 1990 годзе. У ESN уваходзіць 525 лакальных секцый у 40 краінах Еўропы, якія штогод аказваюць падтрымку амаль 200 тысячам студэнтаў.

Місія ESN — культурны абмен і прадстаўленне інтарэсаў замежных студэнтаў і студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах акадэмічнага абмену, распаўсюджванне магчымасцяў для міжкультурнага ўзаемаразумення і самаразвіцця па прынцыпе «студэнт дапамагае студэнту». Акрамя гэтага, ESN з’яўляецца важным інстытутам у сферы адукацыі ў Еўропе, чые намаганні даўно прызнаны і падтрымліваюцца як на нацыянальных, так і на агульнаеўрапейскім узроўнях.

Што дае ўдзел у ESN?

Сяброўства ў ESN дае шэраг пераваг. У першую чаргу ўдзел у дадзенай арганізацыі павышае прывабнасць і імідж ВНУ ў вачах замежных навучэнцаў і ВНУ-партнёраў, адкрывае доступ да вопыту, напрацаванаму арганізацыяй за 26 гадоў існавання.

Для студэнтаў адкрываецца магчымасць прымаць удзел у міжнародных студэнцкіх канферэнцыях і семінарах, практыкаваць замежныя мовы, усталёўваць новыя асабістыя і прафесійныя кантакты ва ўсім свеце, пастаянна ўдасканальвацца ў розных галінах навукі. З’яўляюцца новыя спосабы матывацыі валанцёраў - перспектывы кар’ернага росту ўнутры ESN, якія каціруюцца як радок у рэзюмэ ва ўсіх еўрапейскіх універсітэтах і ў многіх буйных кампаніях. Акрамя таго, ESN спрыяе інтэрнацыяналізацыі студэнтаў, якія раней не ўдзельнічалі ў праграмах акадэмічнай мабільнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025