Спадчына

КаліноўскіBattle у Гродне: маладыя гісторыкі дыскутавалі пра міфалагізацыю паўстання

Дэбата трох маладых гісторыкаў - Аляксея Кайрыса, Васіля Герасімчыка і Дзяніса Жыгаўца — прайшла 12 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця. Удзельнікі абмяркоўвалі ролю Канстанціна Каліноўскага і гісторыю Паўстання 1863 года, а карэспандэнт Hrodna.life запісаў чатыры тэзісы з дыскусіі.

Настроі паўстанцаў: не антырасійскія, а панславістычныя

Паўстанцы планавалі адрадзіць нейкае падабенства Рэчы Паспалітай, праўда не ў выглядзе манархіі. Значная частка ідэйных арганізатараў паўстання глядзелі яшчэ шырэй — панславістычныя памкненні істотна пераважалі. Разглядалася магчымасць адзінага з расійцамі выступу супраць ўлады.

Той-жа Каліноўскі не выказваўся негатыўна пра расійскі народ, а выступаў менавіта супраць расійскага войска і адміністрацыі. А вось Зыгмунт Серакоўскі дык наогул бачыў за мэту Еўропу як саюз свабодных народаў - што між іншым праз стагоддзе і ўвасобілася ў Еўрасаюзе.

Палякі падставілі Літву?

Паўстанне на нашых землях было надзвычай не падрыхтаваным, бо рыхтавалася на сакавік-красавік 1863. Але праз дзесяць дзён пасля выбуху рэвалюцыйных падзей у Каралеўстве Польскім ужо напачатку лютага Каліноўскі вырашае далучыцца, каб не раздзяляць агульны выступ паўстання.

Палякі фактычна падставілі нашых правадыроў непадрыхтаванымі ўвязацца ў канфлікт з расійскім панаваннем. Падставілі цэлае пакаленне, хоць, напэўна, выбару проста не было.

Герцэн дык наогул заклікаў пачакаць некалькі гадоў з паўстаннем, а пакуль спакойна пусціць у расійскія рэкруты літоўска-беларускіх шляхцюкоў, якія паступова загітавалі б войска выступіць супраць імперскага самадзяржаўя.

Параза паўстання таксама дала плён

Што тычыцца галоўнага закіду да паўстання, што яно ў рэшце было задушана — на гэта ёсць знакамітая фраза — Gloria Victis. Паўстанне заклала дух смеласці і годнасці - у гэтым і ёсць заслуга і «слава пераможаным». Памяць пра герояў дала традыцыю змагання ў адстойванні незалежнасці.

Караткевіч зрабіў тэму паўстання культавай

Падставовай праявай папулярызацыі і мемарыялізацыі паўстання ў ХХ ст. стала кніга «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Зараз, напярэдадні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, у інтэрнэце праходзіць галасаванне за самую значную кнігу. Сярод звыклых беларускіх карыстальнікаў гэты раман Караткевіча стае на першым месцы, абыходзячы кнігі Бібліі ад Скарыны.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025