Здароўе і спорт

Гродзенскі «Алімп» засыпае снегам. З гармат

Уначы з 12 на 13 снежня ў Гродзенскім парку актыўнага адпачынку «Алімп» пачалі працаваць снежныя гарматы. Пакуль надвор’е не вельмі спрыяе іх працы. Пры дзённай тэмпературы каля -2 градусаў гарматы могуць працаваць толькі на мінімальнай магутнасці. Таму працы па заснежванню схілаў больш актыўна ідуць уначы, калі тэмпература падае.

Да слова, сёлетнімі зімовымі начамі на «Алімпе» будуць працаваць не толькі гарматы. Адной з цікавостак сезона стануць начныя катанні з гор.

На лыжах не толькі з гор

Сёлета адпачынак на «Алімпе» плануюць зрабіць больш разнастайным. Лыжны спуск раздзеляць на некалькі трас, абяцаюць зрабіць больш зручным пад’ёмнік. Апроч магчымасці катацца з горкі, будзе падрыхтавана і бегавая траса, што пройдзе па тэрыторыі парка і часткова праз блізкі да гор лес.

Цюбінг паедзе па-новаму

Новыя ўражанні атрымаюць і аматары цюбінга. У гэтым годзе траса для спуска будзе мець выгляд жолаба. З выкарыстаннем такой тэхналогіі лягчэй будзе заснежыць схіл і падрыхтаваць яго да эксплуатацыі. Ды і працэсу спуска дадасць відовішчнасці.

Навінка сезону — білет на дзень

Яшчэ адной навінкай сезону стане магчымасць набываць квіткі ў парк на цэлы дзень Па буднях уваход на тэрыторыю будзе каштаваць 10 рублёў, па выходных — 15. Для дзяцей да 12 гадоў і сталых людзей ад 60 кошты будуць меншымі напалову.

З такімі квіткамі можна будзе пакатацца зранку, паехаць дахаты адпачыць і пасля вярнуца яшчэ раз. Што да пракатнага інвентара, то цэны стануць вядомымі бліжэй да адкрыцця сезона.

Калі? Пакуль пытанне

Пра тое, калі «Алімп» пачне прымаць гасцей, пакуль дакладна сказаць немагчыма — гэта залежыць ад надвор’я. Каб можна было забяспечыць добрую якасць трас, таўшчыня снежнага покрыва мае быць каля 30 сантыметраў. Каб намесці пакую колькасць снега, можа патрэбіцца каля двух тыдняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025