Здароўе і спорт

«Нёман» на апошніх хвілінах саступіў «Юнацтву»

Лідары чэмпіянату сустрэліся 10 снежня ў Мінску на «Чыжоўка-арэне» і прадэманстравалі захапляльны матч з багаццем небяспечных момантаў. Вызначыць мацнейшага атрымалася толькі ў канцы матчу, калі за дзве хвіліны да канца асноўнага часу «Юнацтва» закінула трэцюю, а потым і чацвёртую шайбу ў вароты «Нёмана».

Гаспадары першымі адкрылі лік, зрабіў гэта на 6-й хвіліне Захараў. Хакеісты «Нёмана» здолелі зраўняць лік толькі ў канцы першага перыяда з дапамогай Кіслага.

У другім перыядзе гродзенцы ізноў былі ў ролі даганяючых. «Нёман» прапусціў на 32-й хвіліне чарговую шайбу ад Захарава. Зраўняць лік камандзе Сяргея Пушкова ўдалося зноў у канцы перыяду, вызначыўся Гарбачэнка.

Трэці перыяд прайшоў пры роўнай барацьбе каманд. Але за дзве хвіліны да канца асноўнага часу Развадоўскі эфектна вывеў «Юнацтва» наперад. Каб выратаваць гульню, Пушкоў здымае варатара і ў надзеі, што яго каманда адыграецца, выпускае шостага гульца. Але не паспелі гродзенцы нават нанесці ўдар па варотах «Юнацтва», як самі прапусцілі. Кропку ў матчы паставіў Гарошка.

«Юнацтва» — «Нёман» 4:2 (1:1, 1:1, 2:0)

Галы:
05:48 1: 0 — Захараў (Міхно, Корса)
18:12 1: 1 — Кіслы (Пасют)
32:57 2: 1 — Захараў (Претнар, Корса, — бол.)
39:20 2: 2 — Гарбачэнка (Стэфановіч)
57.50 3: 2 — Развадоўскі (Парфеявец, Нагачоў)
59.29 4: 2 — Гарошка (п.в.)

Пасля паражэння ад «Юнацтва» Сяргей Пушкоў адзначыў, што мае намер палепшыць якасць гульні сваёй каманды.

— Вельмі добры матч атрымаўся, напружанне лунала ў паветры на працягу ўсіх трох перыядаў. Абедзве каманды згулялі ў добры хакей. Адзінае, што не спадабалася, як, мяркую, і калегу, — другі перыяд, калі былі выдаленні і кожная з каманд магла закінуць і вырашыць зыход матчу. Але, на жаль, гульня ў атацы і ў большасці не здаралася. Калі Развадоўскі закідваў шайбу, трохі безадказна згулялі некаторыя нашы хакеісты. Супернікі добра рэалізавалі контратаку.

— «Нёман» прайграў «Юнацтву». Плануеце нейкія змены ў гульні?

— Будзем паляпшаць якасць гульні - у завяршальнай стадыі, у большасці. Якасць гульні не заўсёды высокая, таму каманда і не закідвае.

Такiм чынам «Юнацтва» адрываецца ў турнірнай табліцы ад усіх супернікаў і мае цяпер у сваім актыве 68 ачкоў. А гродзенцы так і засталіся на другім месцы з 62 ачкамі.

Далей у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза, якая будзе доўжыцца да 22 снежня. Менавіта ў гэты дзень «Нёман» будзе ў Гродне прымаць салігорскі «Шахцёр».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025