Майстар-класы, фрымаркет і ўрокі прыгажосці. Першы Навагодні ЭКАWeekend пройдзе ў Гродне

Зрабіць навагоднія цацкі сваімі рукамі, прыгатаваць натуральны асвяжальнік паветра з навагоднімі водарамі, навучыцца рабіць хатні маянэз і атрымаць урокі прыгажосці можна будзе 17 снежня ў Гродне.

На сустрэчы можна будзе атрымаць урокі прыгажосці ад візажыста Марыі Кучынскай, даведацца, як мадэляваць бровы, як фарбаваць іх хной, як зрабіць навагодні макіяж. Запрошаныя эксперты распавядуць пра тое, якія шкодныя дадаткі бываюць у касметыцы, прадуктах харчавання, бытавой хіміі і дзіцячых цацках.

Падчас правядзення майстар-класаў будзе праходзіць Навагодні фрымаркет — абмен прадуктамі, рэчамі або раслінамі, а таксама выстава-продаж натуральнай касметыкі.

Па словах арганізатаркі ЭКАWeekend’a Яны Камароўскай, такое мерапрыемства праводзіцца ў Гродне ўпершыню.

Ідэя стварыць мікст з самых папулярных экалагічных тэм з’явілася падчас правядзення майстар-класаў для сталых людзей — удзельнікаў праграмы «Універсітэт Залатога Веку». Такія майстар-класы карыстаюцца папулярнасцю, але не кожны можа вылучыць час на наведванне цыклу заняткаў, асабліва перад Новым годам. Таму розныя па тэматыцы заняткі аб’ядналі ў адзін дзень.

Падчас ЭКАweekend’а ўзнагародзяць актывістаў-эколагаў за дапамогу ў вырашэнні экалагічных праблем горада. У прыватнасці, будуць узнагароджаныя валанцёры, якія вядуць заняткі па экалогіі ў гродзенскіх гімназіях і ВНУ.

Арганізатарам сустрэчы з’яўляецца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», на базе якой з вясны працуе «Экастудыя». Удзельнікі «Экастудыі» знаёмяцца з асноўнымі экалагічнымі праблемамі горада і краіны, плануюць экалагічныя акцыі, займаюцца экалагічнай асветай і папулярызацыяй экалагічнага руху на Гродзеншчыне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025