Танцы і фітнес, фотазоны і творчыя майстар-класы, аквагрым і аніматары, прэзентацыя школы будучых прафесій — усё гэта ўваходзіла ў насычаную праграму з нагоды адкрыцця арт-пляцоўкі «Пятніца», якое адбылося 9 снежня.
Пра сутнасць новага праекту расказала кіраўнік і дырэктар арт-пляцоўкі «Пятніца» Таццяна Чарняўская, якая таксама з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком школы фітнесу і танца «Найла».
«Чаму „Пятніца“? Таму што пятніца — яна такая адвязная.
Што гэта за праект? Арт-пляцоўка „Пятніца“ пад адным дахам збярэ ўсе мае праекты, а іх шмат. Для мяне і маёй сям'і сёння сапраўды вялікі дзень, свята. Мы ішлі да гэтага цэлых 11 гадоў».
У прасторным памяшканні новай гарадской пляцоўкі з нагоды адкрыцця размясціліся інтэрактыўныя зоны, у якіх кожны мог пазнаёміцца з праектамі, якія будуць дзейнічаць у межах арт-студыі «Пятніца» або яе партнёраў. Сярод іх — вясельнае агенцтва «Сёмае пачуццё», студыя макіяжу «Grimёrka», дзіцячы пакой «Бім-Бом», «Школа будучых прафесій».
Яркай часткай мерапрыемства стала шоў-праграма з выступленнямі школы фітнесу і танца «Найла», школы сучаснага танца «ADEPT» і шоў-балета Яўгена Якуша.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…