Назва якой гродзенскай кампаніі перакладаецца з французскай як «казка-быль» і каму ў ХІХ ст. у нашым горадзе было выгодна, каб Нёман не скоўваўся ільдом, — над гэтымі і больш складанымі загадкамі ламалі галовы 11 камандаў гродзенцаў. У «Pizza Smile» 8 снежня прайшла першая беларуская інтэлектуальная гульня.
З істотным адрывам ад супернікаў першае месца ў гульні заняла каманда Naked Guitars.
«Гродзенцы паказалі дастойную і прыгожую гульню, — адзначыў Вадзім Жыдовіч, сузаснавальнік і сталы вядоўца беларускага паб-квізу. — Першая тройка лідараў сённяшніх спабораў паказала ўзровень чэмпіёнаў сезону».
Галоўная мэта гульняў - развіццё беларускіх паб-квізаў, таксама ўзгаданне беларускай культуры, літаратуры, ды проста — сабраць людзей, неабыякавых да беларушчыны. Беларускія паб-квізы рэгулярна праходзяць у Мінску: цягам года праведзена ўжо 11 гульняў. Паступова гульня выйшла ў рэгіёны: арганізатары былі ўжо ў Светлагорску і Бабруйску, чацвёртым горадам стаўся Гродна.
Паб-квіз — інтэлектуальныя гульні, якія ўзніклі ў Еўропе і Амерыцы дзякуючы намаганням самых бараў і пабаў, каб дадаткова заахвоціць даўжэй затрымацца за півам ды закускамі. Наведвальнікі не толькі п’юць піва ды глядзяць футбольныя матчы, але могуць альтэрнатыўным больш шляхетным спосабам бавіць свой час.
У Беларусі ж гэтая гульня прыйшла з адваротнага боку — аматары віктарынаў звяртаюцца да бараў з прапановамі ладзіць гульні.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…