Збіраць, круціць і мацаць: выстава «ЭКСПІРЫмЕНтуС» зноў прыехала ў Гродна

Сумняваецеся, што электронны гадзіннік можна засілкаваць ад звыклых яблыкаў і нават уласнае цела дае ток, а саму электрычнасць можна перадаваць праз паветра? Сілу навукі пацвердзіць выстава «ЭКСПІРЫмЕНтуС», якая адкрылася ў Старым Замку.

Пасля гастрольнага туру па Беларусі незвычайная навуковая выстава зноў наведала Гродна.

Выстава «ЭКСПІРЫмЕНтуС» — гэта экспазіцыя прыбораў і абсталяванняў, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных і неверагодных у прыгажосці з’яваў. Дзякуючы гэтаму наведвальнікі нечакана для сябе стануць даследнікамі нязвыклага свету навукі.

Мост з гаек, які трымаецца магнетызмам, копія «вечнага» рухавіка, палярызацыйная цэўка, якая дае пабачыць нябачную звыклым вокам карцінку — гэта толькі некалькі экспанатаў, якія можна і трэба самому збіраць, круціць і мацаць.

Драўляны мост без цвікоў, нягледзячы на ілюзорную хісткасць, у стане вытрымаць масу, значна большую за ўласную

Завязаць шнуркі з дапамогай пасаціжаў вельмі складана, а рукамі - вельмі проста. Гэта пытанне аўтаматызму.
Адмысловы механізм пад’ёмніка, дзе кожны можа падняць уласную вагу
Фенакістыскоп — прататып мультыплікацыі
Працягласць вылічанай на сённяшні дзень лічбы Пі лягчэй закруціць для зручнасці ў спіраль.
Мадэль «Залатога сячэння» эталон гармоніі ў сусвеце
Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025