Выстава да гадавіны знішчэння найстарэйшага касцёла Гродна адкрылася 6 снежня. Пад 20 здымкаў, раздрукаваных у вялікім фармаце, прадстаўляюць знакамітую святыню ў розных эпохах. Са словаў аднаго з выступоўцаў, Яна Супрона, храм не менш за сем разоў мяняў сваё знешняе архітэктурнае аблічча.
Пешыя фатаграфіі касцёла — фактычна аднагодкі першых фатаграфій у нашым горадзе наогул, і датуюцца сярэдзінай ХІХ ст. Касцёл, які на працягу расійскага панавання з’яўляўся праваслаўным саборам, доўгі час выглядаў як касцёл. І толькі пасля вялікага пажару праваслаўны сабор вырашаюць перабудаваць. Неўзабаве паўстае храм з традыцыйным рэтрарасійскім выглядам. Але найбольш са словамі «Гарадзенская Фара Вітаўта» асацыюецца касцёл у нэагатычным стылі - такой была Фара ад сярэдзіны 1930 да 1961 гг.
Мінула 55 гадоў, як з галоўнай плошчы горада была сцёртая падставовая дамінанта. Але яшчэ жыве тое старэйшае пакаленне гродзенцаў, якое запомніла гэты велічны 60-метровы будынак: для большасці касцёл, для некага праява еўрапейскай архітэктуры, для ўсіх нашае гістарычнае багацце.
Выставу можна будзе пабачыць да 19 снежня.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…