Спадчына

Урокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» сабралі больш за 3000 малодшых школьнікаў у Гродзенскай вобласці

Апошнім этапам сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску зvelcom» ў сыходзячым годзе стала Гродзенская вобласць. Незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры сабралі больш за 3 000 вучняў малодшых класаў у 25 школах Гродзеншчыны. Ужо больш за 14 000 вучняў 2−3 класаў з чатырох рэгіёнаў Беларусі паўдзельнічалі ў адукацыйнай праграме.

Галоўная задача праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» — развіць цікавасць у малодшых школьнікаў па ўсёй краіне да беларускай мовы, літаратуры і культуры. Для гэтага распрацавана спецыяльная інтэрактыўная праграма. Праводзяць заняткі незвычайныя настаўнікі - вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і акцёры: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Алёна Масла, Наталля Бучынская. Настаўнікамі праекта часта становяцца беларускія спартоўцы і тэлевядучыя. Ініцыятарам «Чытаем па-беларуску з velcom» з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

[irp posts="3850″ name=""Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!" Урок «чытаем па-беларуску з velcom» прайшоў у Новым замку"]

Школы і гімназіі Ліды, Ваўкавыска, Смаргоні, Навагрудка і Слоніма прынялі ўдзел у адукацыйнай праграме ў лістападзе і снежні. У Гродна займальныя ўрокі сацыяльнага праекта прайшлі адразу ў дзевяці ўстановах адукацыі ў адзін дзень.

Спецыяльны ўрок, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, прайшоў у гродзенскім Новым Замку. У ім прынялі ўдзел вядомыя беларускія пісьменніцы Раіса Баравікова і Алёна Масла, тэлевядучыя Юрый Жыгамонт і Аляксандр Улейчык, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея-комплексу каралеўскіх палацаў - Новага і Старога Замка — Юрый Кітурка, загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук, а таксама больш за 100 вучняў Гродзенскай гарадской гімназіі. Дзеячы культуры разам з малодшымі школьнікамі чыталі вершы паэта і гарталі старонкі яго біяграфіі.

«Удзел у праекце „Чытаем па-беларуску з velcom“ дае магчымасць сустрэцца з дзецьмі, для якіх, па сутнасці, і пішуцца казкі. Відаць, гэта і ёсць самая кароткая дарога да чытача — непасрэднае знаёмства. Расказаць ім пра сваіх герояў, і, што вельмі важна, атрымаць адваротную сувязь ад свайго чытача. Ну, а перадусім -- зрабіць імгненні яднання з роднай мовай яшчэ больш яркімі і пазнавальнымі», — расказала дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская.

[irp posts="5345″ name="Movabox ад velcom з’явіўся ў гродзенскіх кавярнях"]

За год існавання праекта вучні 110 школ Мінска, Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей сустрэліся з вядомымі пісьменнікамі, паэтамі, спартоўцамі і тэлевядучымі. Падобныя ўрокі атрымліваюцца сапраўды яркімі і запамінальнымі. Нядзіўна, што за час існавання ініцыятывы арганізатары пастаянна атрымліваюць лісты з просьбамі пра правядзенне падобных урокаў у гарадскіх і сельскіх школах. Каманда «Чытаем па-беларуску з velcom» адгукаецца на запыты ад устаноў адукацыі. Так, на Гродзеншчыне ўрок праекта прайшоў у сельскай беларускамоўнай школе ў аграгарадку Квасоўка.

[irp posts="1148″ name="velcom пакрыў 3G-сеткай 99% Гродзенскай вобласці"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025