Некалькі дзён таму ў інтэрнэце з’явілася карціна расійскага рэжысёра Яўгена Эпштэйна «Лейтенант». У аснову стужкі легла ваенная проза Васіля Быкава. Фільм знялі па матывах твораў «Дажыць да світання» і «Франтавая старонка».
Карціна толькі з’явілася ў інтэрнэце, але многія кінааматары ўжо выказаліся, што яна атрымалася няўдалай.
«Новы фільм выпушчаны пры падтрымцы міністэрства культуры айчыннай кампаніяй СТВ, якой кіруе Сельянаў, што прадзюсаваў «Брат», «Вайна», «Зязюля», «Сёстры» і многае іншае. Чакаў чагосьці цікавага і добрага, люблю глядзець ваенныя карціны, але гэтая апынулася поўным расчараваннем. […]
Увогуле ўпершыню ў жыцці не рэкамендую глядзець айчыннае кіно пра вайну, таму што яно ў сабе не нясе ніякай карысці, хоць і шкоды таксама. Пусты фільм, дзе няма ні сэнсу, ні драмы, ні гераізму, ні пачуццяў, ні, у рэшце рэшт, спецэфектаў.
Напэўна, вырашылі пад шумок панфiлаўцаў зняць. Паспрабавалі ўсунуць нам танную фальшыўку, пакуль ёсць цікавасць у народа да гэтай тэмы", — піша аўтар водгуку на otzovik.com.
«Вельмі слабенькі фільм. Не спадабаўся. Здымалі спехам. Генерал наогул карыкатуры. З адным ордэнам (!) Чырвонай зоркі. Адным словам, прадзюсары выкінулі грошы на вецер…», — піша нехта на kino-teatr.ru.
Падзеі ў карціне адбываюцца ў лістападзе 1941 года. Малады лейтэнант Іван Гарчакоў атрымлівае загад знішчыць артылерыйскую базу ворага, размешчаную 60 кіламетраў ад месца знаходжання яго невялікага атрада. За 48 гадзін байцам трэба будзе пераадолець 60 кіламетраў па адкрытай прасторы. Спачатку пешшу, потым паўзком.
Па матывах твораў Васіля Быкава ўжо створана шмат фільмаў. Ёсць як паспяховыя, так і не вельмі.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…