Каля 718 тыс. пачак кантрабандных цыгарэт выявілі польскія памежнікі ў цыстэрнах для перавозкі газу. Кантрабанда ацэньваецца ў 9,5 млн злотых (2,1 млн еўра), затрыманыя пяць грамадзян Польшчы, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы Катажына Здановіч.
Памежнікі вырашылі дакладна праверыць грузавы поезд, які прыехаў з Беларусі на станцыю для перагрузкі. Былі падазрэнні, што ў трох цыстэрнах могуць быць цыгарэты. Таму іх адправілі на аўтадарожны пункт пропуску ў Кузніцы, дзе мытнікі прасканавалі іх з дапамогай адпаведнай апаратуры. Так удалося высветліць, што ў цыстэрнах замест газу — гіганцкая кантрабанда цыгарэт, замаскаваная дадаткова мяшкамі з цэментам і маленькімі бутлямі з газам.
[irp posts="5378″ name="У цягніку Гродна-Кракаў паліцыя затрымала двух чалавек з вялікай кантрабандай цыгарэт"]
Страты польскага бюджэту маглі ў выпадку паспяховай кантрабанды скласці больш за 15 млн злотых (3,3 млн еўра).
Затрыманыя 5 грамадзян Польшчы, два з затрыманых знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Не выключаныя наступныя затрыманні.
[irp posts="5453″ name="Сотні мільёнаў цыгарэт з Гродна прадаюцца нелегальна ў Вялікабрытаніі"]