Беларускі хлеб, які выпякаецца па традыцыйнай тэхналогіі на сучасным абсталяванні, прывабны для спажыўцоў за мяжой. Гэтак, гродзенскі чорны хлеб ужо паўгода пастаўляецца ў ЗША, расказаў БелТА генеральны дырэктар “Гроднахлебпрам” Анатоль Пашкевіч.

“У Гродна прыязджала дэлегацыя бізнесменаў з ЗША, яны пабывалі на харчовых прадпрыемствах, у тым ліку і ў нас. Паглядзелі тэхналогію, падрыхтоўку кадраў, захаванне ўсіх нормаў і патрабаванняў, і вось ужо паўгода мы адпраўляем хлеб у Амерыку. Прычым амерыканцаў цікавіць прадукт з большай доляй жытняй мукі, г.зн. чорны хлеб, – распавёў Анатоль Пашкевіч. – Штомесяц мы адгружаем кантэйнер ў 20 т – гэта замарожаны і цалкам выпечаны і недапечаны хлеб, які дастаўляецца марскім шляхам”.

Адгрузка прадукцыі ідзе па перадаплаце, таму няма ніякіх фінансавых рызык. Але ў амерыканцаў ёсць адно патрабаванне. “Мы здымаем на відэа цалкам увесь працэс падрыхтоўкі. Пачынаем з нарыхтовак, затым выпечка, замарозка і астуджэнне, загрузка і г.д. Адпраўляем флэшкі з відэа разам з суправаджальнымі дакументамі”, – дадаў гендырэктар.

https://youtu.be/UtSPbFETXg4

Як растлумачыў кіраўнік прадпрыемства, хлеб падвяргаецца шокавай замарозцы. Спачатку прадукт трапляе ў камеру, дзе мінус 30 градусаў, потым у камеры з тэмпературай мінус 15-18. Транспартуецца да месца прызначэння ў рэфрыжэратарах з сістэмай астуджэння. “Такі хлеб можна элементарна дапячы нават у хатніх умовах – пры гэтым у вас дома і водар, і свежы хлеб. Да гэтага прадукту праяўляюць цікавасць рэстараны і кафэ, якія хочуць падаваць сваім гасцям хлеб “з пылу з жару”, – дадаў Анатоль Пашкевіч.

“На рынку цяпер досыць хлеба і па колькасці, і па разнастайнасці. Галоўная задача сучасных хлебапёкаў – стварэнне здаровага прадукту. Гэта значыць, трэба прыбраць усю хімію, працаваць з мукой буйнога памолу, пророщенным збожжам, вотруб’ем”, – перакананы гендырэктар.


Хлебопекарные дрожжи нашли широкое применение при изготовлении выпечки. Технологичный дрожжевой завод в Слуцке сочетает в себе современные решения в сфере энергопотребления, автоматизации технологических производств. Больше информации о заводе вы можете узнать тут. Европейское качество, многолетний опыт.