Арыентаваную на экспарт вытворчасць каркасных дамоў створаць пад Гродна

Новым рэзідэнтам СЭЗ «Гроднаінвест» стала прадпрыемства «ТМХ Скандзінавіян». Прадстаўнікі латвійскага бізнесу ў Гродне плануюць стварыць вытворчасць драўняна-модульных канструкцый, што выкарыстоўваюцца для ўзвядзення каркасных дамоў, паведамілі Белта ў адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест».

«Плануецца стварэнне вытворчасці з выкарыстаннем спецыяльнага абсталявання для вырабу апорных канструкцый каркасных дамоў, спадарожных вырабаў - лесвіцы, парогі, дзверы, ліштвы, інтэр'ерныя аздобныя матэрыялы. Прычым для вытворчасці будуць выкарыстоўвацца тэхналогіі, адрозныя ад тых, што прымяняюцца зараз на беларускім рынку», — адзначылі ў СЭЗ «Гроднаінвест».

Вытворца зацікаўлены ў супрацоўніцтве з дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі з Гродзенскага рэгіёна, іншых абласцей, а таксама з вытворцамі вокнаў, дзвярэй, іншых будаўнічых элементаў.

Як адзначае вытворца, перадумовамі для рэалізацыі праекта выступілі значны рост рынку малапавярховага драўлянага домабудавання, усё большая папулярнасць сегмента панэльна-каркасных тэхналогій, пераарыентацыя рынку загараднай нерухомасці з элітнага класа на эканомклас. Больш за 85% прадукцыі плануецца пастаўляць на экспарт — у краіны Еўрапейскага саюза, а таксама ў Расію, Украіну і Казахстан.

Рэалізацыя праекта намечана на 2017 год. У 2018 годзе прадпрыемства плануе пачаць выпуск прадукцыі. Размесціцца вытворчасць у раёне Новай Гожы. Будзе створана каля 20 новых працоўных месцаў. Аб’ём інвестыцый перавысіць 1,5 млн еўра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025