Вогненнае шоў, музыка ад DJ Modno, фотазона ад МНС, вогненны аквагрым і іншыя цікавыя фішкі чакаюць наведнікаў прэзентацыі фотапраекта In Flamma Ignis, якая адбудзецца 11 снежня.
In Flamma Ignis — сумесны праект гродзенскага фатографа Сяргея Марозава і клуба вогненнага шоў «FLASH». На фотаздымках — гарадскія краявіды ў іскрах агню, выратавальнікі сярод разбушаванага полымя, дзяўчаты з вогненнымі крыламі… І не толькі. Непасрэдная праца над праектам працягвалася з сакавіка па лістапад 2016 года, хоць задума ўзнікла значна раней.
«Верагодна, гэта самы тэхнічна цяжкі праект, які я рабіў, часам з непрадказальным вынікам, — распавёў Сяргей Марозаў для hrodna.life. — Агонь цяжка фатаграфаваць, але калі здымак зроблены правільна, атрымліваецца вельмі прыгожы эфект.
Вынікам я задаволены. Недзе атрымалася лепш, чым меркавалася, недзе проста інакш, але кожным здымкам ганаруся і за кожным стаіць свая гісторыя».
Прэзентацыя фотапраекта In Flamma Ignis адбудзецца 11 снежня ў кавярні «Веранда». Пачатак: 17.00.
Арганізатары абяцаюць насычаную праграму: шмат выступленняў з лазерамі, светадыёдамі, агнём; музыку ад DJ Modno і перформанс ад Eiva, дабрачынны аўкцыён і фуршэт, розыгрыш сертыфікатаў. Будуць жывыя фігуры і мадэлі ў тых вобразах, што былі на здымках. Таксама будзе дзейнічаць фотазона ад МНС і фотакабінка.
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…