«Акіян Эльзы» ў выдатнай форме адыгралі канцэрт у Гродне. У халодным Лядовым палацы стала горача, прынамсі на танцполе, а фанаты змаглі пачуць як новыя песні, гэтак і тыя, што паўставалі яшчэ 20 гадоў таму ў Львове, калі музыкі і не марылі пра такую папулярнасць.
Гродна стаў другім пунктам у туры па Беларусі. На гродзенскі канцэрт «Акіяну Эльзы» прадалі больш за 2/3 білетаў. Убачыць зорак украінскага року прыйшлі не толькі гродзенцы, але і людзі, якія адмыслова прыехалі з Гродзенскай вобласці. Канцэрт атрымаўся дастаткова камерным — усё ж Лядовы палац не такі ўжо і вялікі.
Музыкі зайгралі 18 кампазіцый, сярод іх шмат з новага альбому «Без меж». Яны двойчы выходзілі на біс ды здзівілі ўсіх тым, як у старыя хіты, кшталту «Я так хочу до тебе», змаглі ўплесці песняроўскія «Касіў Ясь канюшыну» ды «Белавежскую пушчу». Святаслаў Вакарчук быў поўны энергіі і ўвесь час падтрымліваў кантакт з залай, таму ўжо праз некалькі песен стала зусім незаўважнай галоўная праблема лядовага — акустыка быццам гурт грае ўсярэдзіне вялікага вядра.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…