Горад

Ідзі і глядзі: міжнародны фестываль дакументальнага кіно Watch Docs пройдзе ў Гродне

Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS праводзіцца ў Польшчы з 2001 г. і цяпер з’яўляецца адной з дзвюх найбуйнейшых сусветных фільмовых падзей, прысвечаных правам чалавека. Ужо другі год фестываль праводзіцца ў Мінску. У снежні ён пройдзе і ў нашым горадзе.

WATCH DOCS BELARUS у Гродне — гэта шэсць дзён, падчас якіх вы зможаце пазнаёміцца з новым кіно сусветнавядомых дакументалістаў. Гэта месца, дзе можна задумацца над светам, які нас акружае, а таксама пляцоўка для абмеркаванняў і дэбатаў.

Праграма фестывалю:

12 снежня (панядзелак), 20.00
Возможно все / Everything is possible — 54 ' (реж. Лидия Дуда, Польша, 2013 год)
Месца: Веган-бар «Несцерка», вул. Маставая 35

13 снежня (аўторак), 20.00
Рич Хилл / Rich Hill — 91'(реж. Эндрю Дроз Палермо, Трейси Дроз Трагос, США, 2014 год)
Месца: Будзёнага 48а-63 (ГА «Цэнтр «Трэці Сэктар»)

14 снежня (серада), 20.00
Как изменить мир / How to Change the World — 110 ' (реж. Джери Ротуэлл, Канада, 2015 год)
Месца: Будзёнага 48а-63 (ГА «Цэнтр «Трэці Сэктар»)

15 снежня (чацвер), 20.00
Киев-Москва / Kiev/Moscow — 60 ' + 80 ' (реж. Елена Хореева, Россия, Эстония, Украина, 2015 год)
Месца: Будзёнага 48а-63 (ГА «Цэнтр «Трэці Сэктар»)

16 снежня (пятніца), 20.00
E-Team — 90 ' (реж. Кэти Чевигни, Росс Кауфман, США, 2014 год)
Месца: Будзёнага 48а-86 (Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

17 снежня (субота), 16.00
Грозный блюз / Grozny Blues — 104' (реж. Никола Беллуччи, Швейцария, 2015 год)
Месца: Рэсурсны цэнтр АДAіА, Ціміразева 10/1−18

Уваход на ўсе фільмы вольны!

Сачыць за абнаўленнямі можна ў суполках у ВК і ФБ,

Арганізатарамі фестываля ў Гародні з’яўляюцца ГА «Цэнтр «Трэці сектар», інфармацыйна партал hrodna.life, таварыства «Зялёная сетка», Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы дарослых, веган-бар «Несцерка».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024