Хакеісты гомельскага клуба здолелі супрацьстаяць «Нёману» і перапынілі яго бяспройгрышную серыю, якая доўжылася 14 матчаў. Але варта адзначыць, што ў Гомелі «рысі» здолелі абыграць каманду Сяргея Пушкова толькі ў авертайме.
Гаспадары добра пачалі гульню і ўжо да 5-й хвіліны вялі з лікам 2:0. Гродзенцы яшчэ ў першым перыядзе здолелі адыграць адну шайбу, вызначыўся Кліменка.
На старце другой дваццаціхвілінкі Лісічкін зраўняў лік. Але больш гульцам «Нёмана» вызначыцца не атрымалася, хоць і хапала магчымасцяў для ўзяцця варот.
Трэці перыяд прайшоў без забітых шайбаў. А кропку ў матчы хакеісты «Гомеля» паставілі ўжо ў авертайме, на 4-й дадатковай хвіліне.
Голы:
01.40 1:0 — Гаранiн (Заламай, Брахманiс, — бол.)
04.47 2:0 — Коласаў (Топаль, Усенка)
14.29 2:1 — Клiменка (Пасют, — бол.)
22.36 2:2 — Лiсiчкiн (Жiдкiх, Кiслый)
63.40 3:2 — Волчак (Мядзель)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што ў матчы поспех быў на баку «Гомеля».
«Хацеў бы павіншаваць гаспадароў з перамогай. Што сказаць, мы сутыкнуліся з пэўнымі праблемамі на працягу апошніх некалькіх дзён. Хвароба накінулася на нашу каманду. Некаторыя хлопцы прыхварэлi трошкі, але гэта так, адхілена. А па сённяшняй гульні, што можна сказаць: гаспадары вельмі актыўна пачалі, павялі 2:0. Але, лічу, што потым мы пераламалі гульню, не так дрэнна гулялі ў атацы, адзінае што — трымалі шайбу, але такіх, асабліва вострых момантаў не стваралі. Напэўна, адсюль і вынік, што ў нас даволі -такі шмат было выдаленняў сёння, а гаспадары згулялі дысцыплінавана, практычна без выдаленняў, за выключэннем двух, якія былі ў гульні - шэсць. Дысцыплінавана сыгралі. Таму мы не мелі так ужо шмат галявых момантаў. Хоць, дастаткова было магчымасцяў для таго, каб выйграць гэты матч. Але, на жаль, гаспадары апынуліся ў канцоўцы мацней. Поспех спадарожнічаў ім у матчы».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…