Паездка ў Чарнагорыю на два тыдні, на карнавал у Кракаў, у Прагу, а таксама ў оперу ў Беласток і Санкт-Пецярбург — гэта і іншае «Радыё Гродна» разыграе сярод сваіх слухачоў 1 снежня, у дзень свайго сямнаццацігоддзя.
У Дзень нараджэння прынята дарыць падарункі імянінніку, а ў выпадку з «Радыё Гродна» ўсё наадварот. Імяніннік будзе адорваць сваіх сяброў - радыёслухачоў. Розыгрыш прызоў пачнецца з 7.00 і завершыцца ў 20.00.
Радыёвядучы Дзмітрый Чэкан распавёў hrodna.life, што падарункаў хопіць усім.
«Напэўна, за 17 гадоў яшчэ такога не было. Разыграем мноства прызоў. Самымі важнымі і цікавымі падарункамі будуць падарожжы. Мы стартуем у 7 раніцы з праекта „Утро с Фаберже“. Разыграем галоўны прыз — паездку ў Чарнагорыю. А далей нашы калегі да вечара будуць разыгрываць iншыя каштоўныя прызы».
Сярод прызоў - месячныя абанементы ў трэнажорныя залы, сертыфікаты ў піцэрыю, абанемент на паўгода ў клуб «База», квіткі на канцэрт гурта «Акіян Эльзы» ды іншае.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…