Ім аказаўся лідар мясцовага руху скінхэдаў, пішуць naviny.by. На кадрах канала «Беларусь 1» — малады чалавек у балаклаве, на целе ў яго татуіроўкі са свастыкай. Помнік Леніну ён абліў чырвонай фарбай 7 лістапада, як мяркуюць аператыўнікі.

Маладому чалавеку 25 гадоў, раней неаднаразова судзімы. Нідзе не працуе і не вучыцца. Ён адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам.

«Было высветлена, што ён, пасля таго як абліў помнік фарбай, сфатаграфаваўся на яго фоне. Фота паказваў у вузкім коле. Такім чынам, спрабаваў дадаць сабе пэўнага аўтарытэту, — заявіў начальнік упраўлення ГУБАЗ па Гродзенскай вобласці Андрэй Ярошык. — Дадзены грамадзянін вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі нядаўна, у верасні гэтага года. Але пасля гэтага ўжо быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту за публічнае дэманстраванне і прапаганду нацысцкай сімволікі».

01_41