Людзі і справы

«Сабака — гэта цяпло і любоў». Як адзін з гадаванцаў прытулку жывёлаў знайшоў сабе дом

Бела-чорнае трохмесячнае шчаня пакуль не мае імені, але за тое атрымала адразу дзвюх гаспадынь. Ганка і Воля разам здымаюць кватэру і вырашылі ўзяць да сябе сабаку. Мне пашанцавала першай з сяброў пабачыць малое, калі па дарозе з прытулку дзяўчаты з сабакам завіталі ў госці. На банальнае пытанне пра хлопчыка-дзяўчынку Ганка адказала: «Гэта дзевачка. У нас будзе феміністычная камуна».

Абедзьве сяброўкі мелі раней хатніх жывёлаў і маюць досвед у іх доглядзе. Але пераехаўшы ў Гродна, пакінулі сваіх пітомцаў дома. «Я хацела забраць свайго сабаку Байку, але мама не аддала, кажа: хто будзе гуляць з бабуляй?» — кажа Вольга. «Калі я прынесла дадому котку, то спачатку бацькі былі супраць, а зараз не могуць з ёй растацца», — дзеліцца Ганка.

Дзяўчаты вырашылі, што ў іх гродзенскім жыцці таксама ёсць месца для чатырохлапага сябра і звярнуліся ў прытулак «Адданае сэрца», каб забраць аднаго з сабак сабе. Бо «сабака — гэта цяпло і любоў».

Малое вельмі слушна паводзіла сябе ў гасцях. Асаблівую цікавасць шчанюка выклікаў уласны адбітак у люстэрку. Але ж у гасцях добра, а дома лепей. Асабліва, калі гэты дом нарэшце з’явіўся.


Калі ў вас таксама ёсць патрэба ў чатырохлапым сябры, можна ўзяць сабаку ці котку з прытулка, ці з пункта часовага ўтрымання безнадзорных жывёлаў.

«Калі вы не рашаецеся пакуль узяць сабаку назусім, то вазьміце яго на ператрымку. Такім чынам можна праверыць свае здольнасці да ўтрымання жывёл і даць зразумець дзецям, што такое адказнасць», — пішуць валанцёры.

Зараз у пункце часовага ўтрымання жывёлаў САГ знаходзіцца каля 70 сабак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025