У Гродне 25 і 26 лістапада прайшлі чарговыя гульні чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Лідэр турнiрнай табліцы «Гродна-93» у двух матчах атрымаў перамогу над «Рубонам». А другая каманда Гродна — «Прынёманне" — не гледзячы на тое, што дала бой мінскаму «Iмпульсу-БДУІР», у двух сустрэчах саступіла.
«Рубон» спрабаваў навязаць сваю гульню «Гродна-93». Але са сваім супернікам вопытныя гродзенцы разабраліся ўпэўнена. Першы матч паміж камандамі скончыўся з лікам 94:74, а на наступны дзень 88:65. Варта адзначыць, што дружына Андрэя Васiлеўка ў гэтым сезоне пакуль ідзе без паражэнняў.
Другая каманда горада «Прынёманне» на працягу двух дзён давала бой свайму суперніку «Iмпульсу-БДУІР», але гродзенскай моладзі не хапіла вопыту. Першы матч гродзенцы прайгралі з лікам 78−73, а другі матч 71−67.
Фота з матчу «Гродно-93» — «Барысфен»