У Гродне 26 лістапада хакеісты «Нёмана» правялі апошнi тур першага этапу чэмпіянату краіны. Каманда Сяргея Пушкова прымала аднаго з лідараў - салігорскі «Шахцёр». Гульня паміж супернікамі атрымалася баявая і гродзенцы здолелi абыграць свайго супернiка толькі ў авертайме. Такім чынам чырвона-чорныя на свой рахунак запісалi чатырнаццатую перамогу запар.

Першы перыяд каманды правялі на роўных і адыгралі без выдаленняў, але шайбаў не закінулі.

У другой дваццаціхвілінцы каманды таксама гулялі на роўных, вось толькі за 5 хвілін да канца перыяду «Шахцёр» здолеў адкрыць лік у матчы.

У трэцім перыядзе «Нёман» сабраўся i зраўняў лік, але каб дабіць суперніка не хапіла часу. У выніку каманды перайшлі ў авертайм, а там ужо на трэцяй дадатковай хвіліне Дарафееў закінуў пераможную шайбу для гродзенцаў.

Нёман" - «Шахцёр» 2: 1 (АВ) (0:0, 0:1, 1:0, 1:0)

галы:
34.51 0:1 — Маліноўскі (Леўко, Карабанаў)
49.55 1:1 — Пасют (Лакканен)
62.16 2:1 — Дарафееў (бол.)

Перамога ў авертайме над «Шахцёрам» дала гродзенцам два ачкі. Цяпер у «Нёмана» 56 ачкоў у актыве, столькі ж і ў мінскага «Юнацтва». Каманды зараз дзеляць паміж сабой першы і другi радок. Варта адзначыць, што ў сталiчнай каманды яшчэ матч у запасе.

Далей у чэмпіянаце пачынаецца другі этап. Будзе падзел каманд на дзве шасцёркі. Першы матч другога этапа «Нёман» правядзе ў Гомелі 1 снежня, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.