«Бацька едзе ў Гродна — усё павінна быць акуратна і прыгожа». Менавіта з такой думкай ідзе тэрміновы рамонт вуліцы Ажэшкі. Ля галоўнага корпуса ўніверсітэту кіпіць работа: стары ўжо разбіты брук польскага часу мяняюць на больш новы.
Рабочыя «Рэмаўтадора» мяняюць разбітыя кубікі бруку на больш новыя, зробленыя яшчэ ў савецкі час.
«Чуткі ходзяць, што 8 снежня прыедзе наш Лукашэнка, вось і ўсе рыхтуюцца, — распавядае адзін з рабочых. — А так разбітыя кубікі мы мяняем прыкладна раз у два гады. Сама па сабе плітка вельмі моцная. Калі б не штодзённы транспарт, яе б не даводзілася мяняць».
У канцы 1930-х гадоў, перад самай Другой Сусветнай вайной, у Гродне апрабавалі новы від гранітна-бетоннага бруку, якiм заклалі дзве вуліцы: Дамініканскую (цяпер Савецкую) і Ажэшкі.
Каменна-бетонная плітка была выкладзена на даўжыні 810 метраў (ад сённяшняй Савецкай плошчы да Прывакзальнай), яна займала плошчу 7 тысяч кв.м. Агулам было 85 тысяч каменна-бетонных плітак.
«Нядаўна да нас падыходзіў пенсіянер і распавядаў, што бачыў, як гэтую плітку рабілі. Каб кубікі былі мацнейшымі іх замачвалi ў Нёмане. Мы неяк разбіралі частку такіх кубікаў - на кожным быў год выпуску», — дадаў рабочы.
Замест старога разбітага бруку на дарозе выкладваюць савецкія копіі выпушчаныя ў 1960−70 гадах. Рабочыя адзначаюць, што савецкія кубікі амаль не саступаюць польскім. Вось толькі на выгляд у іх больш бетону, чым камянёў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…