Горад

48 гадзін няспыннай працы: Гродна ўпершыню прымае хакатон «Garage48»

Хакатон «Garage48» 25 лістапада пачаў працу ў Гродне. Яго ўдзельнікі - больш за 130 студэнтаў і выпускнікоў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Бразіліі, Турцыі і Беларусі - будуць працаваць разам над удасканаленнем сваіх ідэй у галінах дызйну, праграмнага забеспячэння, праектнага мэнэджменту і маркетынгу. Партнёрамі імпрэзы ў Гродне сталі MSQRD, SPACE, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Парк высокіх тэхналогій.

«Garage48″ - гэта шэраг хакатонаў, што праходзяць па ўсім свеце. У Беларусі яго сустрэчы ладзяцца ўжо тры гады, раней хакатоны праходзілі ў Мінску і Віцебску. Сутнасць хакатона ў тым, што удзельнікі прадстаўляюць свае ідэі, збіраюць каманду для іх дапрацоўкі і за 48 гадзін пад кіраўніцтвам ментараў ствараюць пратапыт будучага праграмнага прадукта», — расказала Дар’я Шабала з кампаніі SPACE, што прадстаўляла каманду арганізатараў.

Ацэньваць ідэі і выбіраць лепшых будуць прадстаўнікі паспяховых міжнародных IT-кампаний, сярод якіх Aplefly Games, Scandiweb, StageHook, Pipedrive, Exposit, Intexsoft, *instinctools.

За 48 гадзін удзельнікі маюць зрабіць як мага больш для развіцця сваёй ідэі. Некаторыя з іх прыехалі нават са спальнікамі і збіраюцца начаваць проста ва ўніверсітэце, каб не губляць час на дарогу да гатэля. «Калі людзі хочуць так працаваць, калі работа кіпіць і нельга на секунду яе пакінуць, то мы не супраць, у гэтым асаблівасць хакатона. Кава, харчаванне — усё прадастаўлена арганізатарамі», — распавяла Дар’я Шабала.

«Я бачу тут шмат нашых, — кажа Алена Лівак, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ. — Шмат знаёмых вакол, нават цяжка адразу вызначыць, хто з іх нашы сённяшнія студэнты, хто выпускнікі, а хто ўжо ментары. Толькі сёлета мы выпускаем 295 матэматыкаў, сярод іх 275 - праграмісты. Наш колішні студэнт, Яўген Неўгень, каторага сёння ўсе ведаюць як стваральніка MSQRD, некалі таксама пачынаў з хакатона. Пасля перамогі ён загарэўся ідэяй прывезці „Garage48“ у Гродна, бліжэй да нашых студэнтаў і выпускнікоў. Увесь час мы ішлі да гэтага і рады, што зараз прымаем хакатон у сценах універсітэта».

На прэзентацыю ідэі кожны ахвотны меў па 90 секунд. За гэты час трэба было расказаць у чым сутнасць праблемы і як меркаваны праграмны прадукт мае яе вырашаць. Сярод прапановаў былі сацыяльныя сеткі для геймераў, мабільныя дадаткі, што дазваляюць знайсці патрэбныя тавары ў вялікіх крамах ці атрымаць кансультацыю лекара. Тыя ўдзельнікі, што прышлі без уласных прапановаў, маглі далучыцца да любой каманды.

Ужо ў першы дзень працы было абрана 16 ідэй, якія, паводле спецыялістаў, аказаліся найбольш перспектыўнымі і змаглі набраць каманды для сумеснай працы. Пераможцы будуць вызначаны 27 лістапада. Яны атрымаюць падтрымку на рэалізацыю праекта, магчымасць прайсці навучанне ў бізнес-школе ці паўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі для ІТ-распрацоўшчыкаў. Таксама адзін з удзельнікаў атрымае асаблівы прыз — банкаўскую карту ад Яўгена Неўгеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024