Упершыню на экскурсію ў Свята-Пакроўскі сабор запрасілі бяздомных з дома начнога знаходжання. На працягу гадзіны ім паказвалі храм, а той, хто адолеў лесвіцу, змог пабачыць яшчэ і званіцу.
Прымусам нікога ў царкву не цягнулі. Каля 10 бяздомных прыйшлі па закліку сэрца.
Служыцель сабора Яўген Кулак ужо некалькі разоў быў у доме начнога знаходжання і праводзіў там гутаркі з жыхарамі. Цяпер ён вырашыў запрасіць іх у сабор.
«З домам начнога знаходжання мы пачалі супрацоўнічаць зусім нядаўна і людзям, якія апынуліся ў цяжкім становішчы, мы трохі дапамагаем. Адзін з напрамкаў працы царквы гэта сацыяльнае служэнне: дапамагаць не толькі малітвай, але і справай. Сёння мы для нашых гасцей правялі экскурсію, каб яны пазнаёміліся з храмам і бачылі, хто ім дапамагае. Многія з гэтых людзей атэісты. Наша мэта дапамагчы, падаць руку. Бо сярод іх многа добрых людзей, якія апынуліся ў цяжкім становішчы».
Аляксандр не мае ўласнага дома ўжо некалькі гадоў. Ён прыйшоў у храм на экскурсію, бо ў яго было шмат вольнага часу.
«Да нас на Карскага кожную сераду прыходзяць прадстаўнікі сабора, чытаюць малітвы, праводзяць гутаркі. Такая падтрымка важная для многіх з нас. Зусім нядаўна нам дырэктар сказаў, што нас хочуць бачыць у храме. У кагосьці атрымалася прыйшлі, хтосьці не змог, бо працаваў. Я з самай раніцы ў горадзе і такую падзею вырашыў не прапускаць. Што тычыцца нашага становішча, то радуе тое, што ёсць дзе пераначаваць у чалавечых умовах. Калі б не гэты дом начнога знаходжання, мы б усе апынуліся на вуліцы».
У саборы распавялі, што гатовыя разглядаць просьбу аб дапамозе людзям, якiя апынулicя ў цяжкiм становiшчы. Але гэта будуць рабiць толькі пасля вывучэння канкрэтнай сітуацыі, бо ў апошні час з’явілася шмат ашуканцаў.
Яшчэ адну невялiкую гicторыю распавёў Алег, якi застаўся на вуліцы пасля таго як няўдала прадаў кватэру.
«Нам усім не хапае дома і сям'і. Мы апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. У кожнага гісторыя свая. Я, напрыклад, прадаваў кватэру і мяне кінулі. Ашуканцаў пасадзілі ў турму, а я апынуўся на вуліцы. Дзякуй Богу, што начаваць ёсць дзе, а вось харчуемся за свой кошт.
Я інвалід, працу знайсці не магу, пенсіі хапае толькі на прадукты. Зараз наступіла зіма і згодна з правіламі дома начнога знаходжання пасля пад’ёму мы павінны пакінуць пакой і адпраўляцца на вуліцу да самага вечара. А што нам рабіць на вуліцы? Іншы раз у крамах і на вокзалах сядзiм. Цяжка, але выхада іншага ў нас няма".
У будучыні бяздомных збіраюцца запрашаць на канцэрты, на агульныя малітвы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзіць сабор.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…