Сёлета фестываль пройдзе 3-4 снежня. Ён стане яшчэ большым і перамясціцца ў самы цэнтр горада, на пляцоўку Моладзевага цэнтра “Гродна”.
Удзельнікаў чакае больш за 100 сталоў і больш за 500 настольных гульняў. У праграме прэзентацыі навінак, сустрэчы з цікавымі людзьмі і захапляльныя турніры. Ужо вядома, што пройдзе чарговы адкрыты турнір па “Джэнга” – “Джэнгабой 2”.
Традыцыйна будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з настолкамі і інтэрактывам. Будуць гіганцкія версіі папулярных гульняў: “Каркасон”, “Джэнга” і “Чарапашшы бягі”, будуць квэсты, невялікая шоў-праграма і цікавыя сюрпрызы.
Уваход: адзін дзень – 2 руб, два дні – 3 руб.
Уваходны квіток можна будзе абмяняць на зніжку пры пакупцы настольных гульняў.
А яшчэ запрашальнікі можна выйграць.
Час правядзення:
3 снежня, 12.00-20.00
4 снежня, 12.00-18.00


