Што не паспела зрабіць прырода, зрабілі камунальнай службы. 24 лістапада супрацоўнікі Зелянбуда спілавалі ствол старадаўняга каштана ля дома Элізы Ажэшкі. Яму было каля 150 гадоў, ён быў сведкам часоў, у якія жыла пісьменніца.
Праблемы ў каштана пачаліся ў 2008 годзе пасля рэканструкцыі вуліцы Ажэшкі. Заціснуты бетоннай пліткай ён пачаў імкліва засыхаць. Тады на дрэва звярнуў увагу гарадскі актывіст Ігар Лапеха. Ён нават накіроўваў да ўладаў зварот, у якім папярэджваў пра верагодны сумны лёсе расліны, але атрымаў звычайную адпіску.
У 2016 годзе краязнаўца прапаноўваў варыянт выратавання дрэва, але зноў да яго меркавання ніхто не прыслухаўся.
Праз паўгода, у чэрвені, праз Гродна прайшоў магутны цыклон, які пашкодзіў многія старыя дрэвы ў цэнтры Гродна. Дасталося і каштану Элізы Ажэшкі.
Пасля ўрагану камунальныя службы прыйшлі да высновы, што дрэва трэба спілоўваць бо яно нясе пагрозу пешаходам і транспарту. Службы атрымалі дазвол ад гарадскіх уладаў, а ў лiстападзе прыступілі да спілоўкі рэштак дрэва.
«Ратаваць тут не было чаго, паглядзіце якія дзіркі ў ствале. Такое дрэва ў цэнтры горада пакідаць небяспечна», — сказаў адзін з рабочых Зелянбуда.
У выніку летняга ўрагану вуліца Ажэшкi страціла многа дрэў. Камунальныя службы абяцалі пасадзiць новыя.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…