Свята класічнай музыкі «TyzenHouse-2016» стартуе ў Гродне 23 лістапада: творчы форум прымае сцэна Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Традыцыйна тут збяруцца зоркі акадэмічнай музыкі сусветнага ўзроўню, піша «СБ. Беларусь сегодня».
23−24 лістапада на сцэну абласной драмы выйдуць беларускі піяніст з сусветным імем Кірыл Кедук, таленавітыя расійскія музыкі: віяланчэліст-віртуоз Арсень Чубачын, знакамітая расійская піяністка Сафія Гуляк, цяпер якая жыве ў Лондане, а таксама «Залаты кларнет Расті» Артур Назіулін, які ўваходзіць, па незалежнай статыстыцы Міжнароднай асацыяцыі кларнетыстаў, у топ 10 лепшых кларнетыстаў новага пакалення.
Фестываль, які на думку крытыкаў з’яўляецца адной з найбольш значных музычных падзей Беларусі, з гэтага года сур’ёзна зменіць свой фармат, распавёў арганізатар і арт-дырэктар праекта Кірыл Кедук:
— «TyzenHouse» трансфармуецца ў канцэртныя серыі, якія будуць праходзіць на працягу ўсяго года. Мне вельмі хочацца, каб гэта стала, па-першае, адметным знакам Гродна — майго роднага горада, пра які я не забываў і не забываю ніколі, а па-другое, рэспубліканскай традыцыяй. Спадзяюся, што ў Гродне будуць збірацца меламаны з усіх канцоў краіны на працягу ўсяго года, каб паслухаць сапраўды сур’ёзных музыкаў.