Незвычайнае мерапрыемства пройдзе 26 лістапада ў аб’яднаным фармаце: Дзень Эксперта і ІнвестУікэнд. Да ўдзелу запрашаюць стартапы, прадпрымальнікаў, спецыялісты ў розных галінах, удзельнікі Стартап-школы.
Тут вы зможаце:
– прадставіць стартап экспертам;
– атрымаць індывідуальныя кансультацыі ад экспертаў з розных сфер бізнесу.
Сярод экспертаў:
Аляксей Ярашэнка, заснавальнік Digital-агенцтва, сертыфікаваны трэнер Google, спецыяліст па інтэрнэт-рэкламе.
Ксенія Курусь, дырэктар і сузаснавальніца хостэлаў ў Траецкім прадмесці Мінска, аўтар афлайн карты для турыстаў “City Guide”.
Кірыл Валошын, прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік “Тут.бай”, hoster.by, Café Netto і іншых кампаній.
Аляксей Купрэеў, серыйны прадпрымальнік, сузаснавальнік digital-агенцтва UFOX, SMM-Акадэміі Rocket, Акадэміі бегу YOUCAN, інтэрнэт-крамы OMAR.
Маргарыта Чывель, намдырэктара прыватнага прадпрыемства па аказанні бухгалтарскіх паслуг “АйТиНимакс”.
І многія іншыя.
Мерапрыемства заклікана даць больш магчымасцяў для стартапаў, дапамагчы ім на шляху ад стартапу да бізнесу. Бясплатны ўдзел магчымы дзякуючы падтрымцы донараў, спонсараў і ўкладу арганізатараў.
Дзень Эксперта і ІнвестУікэнд праводзяцца ў рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца Таварыствам садзейнічання інавацыйнаму бізнесу пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Падрабязная праграма мерапрыемства на grodno.start.by.
Адрас правядзення: Гродна, вул. Гаспадарчая 23, канферэнц-зала
Час правядзення: 9.30- 16.00


