Рэгіянальны этап інфармацыйнай кампаніі «Інклюзіўная Беларусь: не пакінем нікога ў дасягненні Мэтаў устойлівага раўвіцця» стартавала 21 лістапада ў Гродне. Цэнтрам імпрэзы стаў моладзева-забаўляльны цэнтр «Галактыка».
На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемстваў кампаніі гасцей вітаў Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
«У вобласці пражываюць каля 63 тысяч людзей з інваліднасцю. Наша задача — зрабіць ўсё, каб гэтыя людзі адчувалі сябе паўнавартаснымі чальцамі грамадства. Дзеля гэтага мы праводзім шэраг мерапрыемстваў па стварэнню безбар’ернага асяроддзя. Таксама ў вобласці знайшлі прыют людзі з Украіны. Трэба, каб і яны адчувалі сябе добра ў нашым грамадстве… таму гэта вельмі важнае і патрэбнае мерапрыемства. Яно праводзіцца дзеля таго, каб мы глыбей зразумелі праблемы, што існуюць не толькі ў нас, але ў цэлым свеце. «
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі, Санака Самарасінха зазнчыў, што ўвага сёлетняй кампаніі трымае ў фокусе не толькі дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця, а яшчэ і магчыммасць ахапіць усіх на шляху да іх: «Летась мы падпісалі дэкларацыю прыхільнасці Мэтам, згодна з каторай Гродзенская водбласць узяла на сябе абавязак дасягнуць іх да 2030 года. Сёлета мы звяртаем увагу на тое, каб ніхто не застаўся ў баку… Гэтыя мэты тычацца якаснай адукацыі, сістэмы аховы здароўя, пераадолення беднасці, захавання навакольнага асяроддя, удасканальвання сістэмы кіравання».
Падпісанне сёлетняй дэкларацыі, меркаваннем Санака Самарасінхі, будзе дадзена абяцанне ўключыць у сумесную працу і выкарыстаць патэнцыал усіх — незалежна ад узросту, колеру скуры, палітычных ці рэлігійных перакананняў, гендару і прафесіі.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…