Хакеісты «Нёмана» зарабляюць чарговыя тры ачкі і абганяюць «Юнацтва» ў турнірнай табліцы. У Гомелі 19 лiстапада чырвона-чорныя ўпэўнена абыгралі мясцовую дружыну з лікам 4:1.
Першы перыяд застаўся за гаспадарамі, ужо на 16-й хвіліне вызначыўся гамяльчанін Зімін.
У другім перыядзе на 24-й хвіліне Рэмезаў пры меншасцi зраўняў лік, а праз 10 хвілін Пасют ужо ў большасцi вывеў гродзенцаў наперад. Яшчэ за 2,5 хвіліны Марчанка павялічыў перавагу «Нёмана» да дзвюх шайбаў.
У трэцім перыядзе гульня прайшла пад поўным кантролем каманды Сяргея Пушкова. Гродзенцы нанеслі шмат кідкоў, але вызначыцца ўдалося толькі адзін раз. На 56-й хвіліне кропку ў матчы паставіў Кіслы.
«Гомель» — «Нёман» 1:4 (1:0, 0:3, 0:1)
Галы:
15.32 1: 0 — Зімін (Брахманіс)
23.40 1: 1 — Рэмезаў (Жыдкіх, — мен.)
33.54 1: 2 — Пасют (Лакканен, Дарафееў, — бол.)
37.28 1: 3 — Марчанка (Коршунаў, Рэмезаў)
55.48 1: 4 — Кіслы (Пасют, Лакканен, — бол.)
Перамога над «Гомелем» дазволіла чырвона-чорным узначаліць турнірную табліцу. У «Нёмана» зараз 51 ачко, а ў «Юнацтва» на 1 ачко менш, і яны маюць яшчэ дзве гульні ў запасе.
Наступную гульню гродзенцы правядуць у Гродне. У чацвер 24 лістапада «Нёман» будзе прымаць менавiта «Юнацтва».