Горад

Кінаклуб «Ракурс» аднаўляе дзейнасць паказам класічнай стужкі Вудзі Алена

У канцы лістапада ў кінатэатры «Чырвоная зорка» пасля двухгадовага перапынку зноў пачне дзейнічаць кінаклуб «Ракурс». Гродзенцам абяцаюць «магчымасць бачыць кіно, якое клапоціцца не толькі пра касавыя зборы, і абмяркоўваць фільмы ў клубным фармаце».

Сустрэчы ў кінаклубе будуць складацца з кароткага аповеду пра фільм і яго стваральнікаў, прагляду кіно і наступнага абмеркавання. Кожны зможа падзяліцца ўражаннямі, выказаць думку, падтрымаць ужо выказаныя меркаванні або іх аспрэчыць. Можна будзе і проста паслухаць тое, што гавораць іншыя.

Вольга Шчыглінская, адна з ініцыятараў аднаўлення «Ракурса», упэўнена, што такі фармат прагляду кіно актуальны і сёння, нягледзячы на эпоху інтэрнэту, калі любы фільм можна паглядзець, не выходзячы з дому.

«Ідэя як раз у тым, каб выцягнуць людзей з дому, заахвоціць да непасрэдных зносінаў. Я кожны раз здзіўляюся, як па-рознаму бачаць людзі адзін і той жа фільм. Часам у працэсе абмеркавання цябе наштурхоўваюць на новыя думкі, звяртаюць увагу на іншыя слаі разумення. У гэтым сэнс. Жывыя зносіны, абмеркаванне, добрая размова будуць запатрабаваныя заўсёды. Інтэрнэт гэтага не заменіць».

Першым у адноўленым кінаклубе «Ракурс» пакажуць фільм Вудзі Алена «Эні Хол». Паказ адбудзецца 30 лістапада ў 19.00. Кошт квітка — 4−5 рублёў.

Кінасеансы будуць адбывацца па серадах, прыкладна раз на два тыдні. Анонсы можна будзе знайсці на сайце кінаклуба rakurs-grodno.org, а таксама ў суполках сацыяльных сетак:

vk.com

facebook.com

ok.ru/

instagram.com

Закрываўся на рамонт і з-за адсутнасці грошай

Кінаклуб «Ракурс» мае даўнюю гісторыю. Ён узнік пры кінатэатры «Чырвоная зорка» яшчэ ў 1981 годзе. Паводле меркавання Таццяны Аўтуховіч, якім яна падзялілася на сайце клуба, «у 80-ыя гады магчымасць глядзець цікавыя фільмы, якія не ішлі ў шырокім пракаце, абмяркоўваць іх, кантактаваць з такімі ж аматарамі добрага кіно, бываць на сустрэчах з акцёрамі, рэжысёрамі, кінакрытыкамі (такіх сустрэч было няшмат, але менавіта таму яны запамяталіся як яркая падзея) успрымаліся як глыток свежага паветра».

Сустрэчы клуба прыпыняліся ў перыяд з 2003 па 2009 год у сувязі з рэканструкцыяй кінатэатра «Чырвоная зорка». У 2014 годзе клуб зноў спыніў сваю дзейнасць, паколькі не прыносіў кінапракату выручку, якую дае масавае кіно.

Аднаўленне дзейнасці клуба стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням дырэкцыі кінатэатра і старшыні кінаклуба «Ракурс» Юрыя Аляксея пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы ІТ-кампаніі Instinctools.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024