Пераможная серыя гродзенскага «Нёмана» працягваецца. На гэты раз каманда Сяргея Пушкова ў баявым матчы перамагла ў Жлобіне мясцовы «Металург» з лікам 4:2.
У складзе гродзенцаў дублем адзначыўся Сяргей Дарафееў, таксама па шайбе на свой рахунак запісалі Стэфановіч і Казнадзей. У гаспадароў дзве шайбы закінуў экс-гулец «Нёмана» Павел Дашкоў.
Галы:
06.43 0:1 — Дарафееў (Пасют, Казнадзей)
14.41 0:2 — Стэфановіч (Кліменка, Дарафееў)
24.42 1:2 — Дашкоў
26.14 1:3 — Дарафееў (Безайс, Пасют, — бол.)
50.54 1:4 — Казнадзей
53.17 2:4 — Дашкоў (Восіпаў, Вергуноў)
Пасля перамогі над жлобінскай камандай галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў застаўся задаволены сваімі гульцамі:
«Лічу, мы правялі добры матч. Мелі перавагу з першай да апошняй хвіліны. Стварылі шмат момантаў, маглі забіваць больш, але пакутавала рэалізацыя. Цалкам задаволены гульцамі сваёй каманды, павіншаваў іх з перамогай».
Перамога над «Металургам» стала ўжо адзінаццатай запар для гродзенскага клуба ў чэмпіянаце Беларусі.
Зараз «Нёман» працягвае ўтрымліваць другі радок у турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 48 ачкоў. Першым ідзе «Юнацтва», якое мае ў сваім актыве 50 ачкоў.
У суботу 19 лістапада гродзенцы правядуць чарговы тур чэмпіянату Беларусі. Хакеісты «Нёмана» ў Гомелі будуць змагацца з мясцовай камандай.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…