У Зэльвенскім раёне пачалося будаўніцтва ветрапарку

Ва ўрочышчы Татарышкі пачалося будаўніцтва ветрапарку. Гэта інвестыцыйны праект, які рэалізуецца са студзеня 2015 года ў рамках інвестдагавора паміж Гродзенскім аблвыканкамам і ТАА «Зілант». Згодна з дакументам, каля Зэльвы ўзводзіцца парк ветраных электрагенератараў магутнасцю 5 МВт. У праект будзе накіравана каля 3 мільёнаў еўра замежных інвестыцый у выглядзе крэдытнай лініі, піша zelwa.by.

— Адзін з варыянтаў альтэрнатыўных крыніц электраэнергіі - гэта будаўніцтва ветрогенератараў, — распавядае дырэктар падраднай арганізацыі ТАА «Белсецібуд», якая вядзе будаўніцтва аб’екта, Сяргей Высочын. — Перспектыўным па сіле ветру ў Гродзенскай вобласці лічыцца Навогрудскі раён. Менавіта на яго тэрыторыі РУП «Гроднаэнерга» ўсталявала ветрагенератары, кожны магутнасцю не менш за 1,5 МВт. Падобныя ветраўстаноўкі з’явяцца і ў Зэльвенскім раёне — да красавіка 2017 года плануецца завяршыць усе працы і ўвесці аб’ект у эксплуатацыю. Пры добрым ветры вырабленай энергіі павінна хапаць для таго, каб забяспечыць ёю цэлы раён спажыўцоў.

Для будаўніцтва ветрапарку выдзелены ўчастак плошчай каля 1,7 гектара, найбольш спрыяльны па рэльефе і максімальна адкрыты для ветру. Тут будуць устаноўлены тры ветрагенератары і электрычная падстанцыя 20/110 кВт.

Нядаўна завершаны будаўнічыя працы на першай пляцоўцы. Устойлівая бетонная канструкцыя падставы, на якой і будзе ўсталяваны вятрак, залітая і чакае (так неабходна па тэхналогіі) свайго часу. Тэрыторыя агароджаная, уваход пабочным асобам туды забаронены.

Плануецца, што пры спрыяльным надвор'і ўжо ў пачатку снежня пачнецца мантаж ветрагенератараў. Для гэтых работ будзе прыцягнуты кран Лібхер грузападымальнасцю 500 тон. Дарэчы, частка абсталявання для ветрагенератараў ужо дастаўлена на пляцоўку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025