На бясплатнай паркоўцы на Віленскай зноў разбіраюць плітку

У сярэдзіне верасня бясплатную паркоўку на Віленскай вырашылі зрабіць паркоўкай толькі для інвалідаў. Праз два месяцы рабочыя вярнуліся на паркоўку і зноў разбіраюць плітку.

Супрацоўнікі «Рэмаўтадора» расказалі, што да іх паскардзіліся людзі з інваліднасцю, якім цяжка заязджаць на стаянку — трэба зрабiць панiжэнне. У сераду 16 лістапада на паркоўку прыехалі супрацоўнікі ДАІ і ўзгаднілі нормы, на наступны дзень рабочыя прыступілі да працы. Чаму паркоўка для інвалідаў ад пачатку была занадта высокай і чаму прыйшлося марнаваць рэсурсы на яе перабудову, не ясна.

Праўда, сведкі кажуць, што людзі з інваліднасцю там практычна не паркуюцца.



Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024