Будаўнічая пляцоўка даўжынёй 90 кіламетраў. Як ідуць працы на трасе М6

Амаль рэкорд — будаўнічая пляцоўка, якая расцягнулася на 90 кіламетраў. Сотні экскаватараў, грузавікоў і кранаў, больш за 300 рабочых, інжынераў і праекціроўшчыкаў. Да 2018 года траса М6 паміж Мінскам і Гродна атрымае першую катэгорыю і хуткасную мяжу ў 120 км/ч. Якой будзе новая магістраль і навошта «Гроднааўтадар» раіўся з навукоўцамі-біёлагамі - усе падрабязнасці аўтадарожнай рэканструкцыі ў рэпартажы «Беларусь 1».

Кожныя 24 гадзіны тут праязджае больш за 15 000 аўтамабіляў. І кожны год трафік дадае яшчэ 4%. Пабудаваная ў самым канцы 70-х траса М6 больш за 30 гадоў без капітальнага рамонту. Сёння гэта адна будпляцоўка даўжынёю амаль у 100 кіламетраў. Рэканструкцыя праходзіць адначасова на некалькіх участках М6, і да 2018 года будаўнікам трэба будзе зрабіць фактычна новую магістраль. У першую чаргу гэта адрэзкі з 57-га па 130-ы кіламетр і са 197-га па 211-ы.

youtu.be/hNcbmyaGVGs

Больш за 300 спецыялістаў з Гродна, Гомеля і Мінска працуюць 7 дзён на тыдзень. Сотні адзінак тэхнікі. Бліжэй да будоўлі перавозяць цэлыя заводы. Гэтыя мабільныя асфальтабетонныя фабрыкі выпускаюць каля 5000 тон дарожнага палатна ў суткі. Іх час наступіць крыху пазней, калі трасу падрыхтуюць да кладкі асфальту. Дарожнікі абяцаюць гнуткую і моцную магістраль. З 2018 года практычна на ўсім працягу М6 будзе новая мяжа хуткасці - 120 кіламетраў у гадзіну. Таму адна з задач — не дапусціць аварыйнасці на дарозе.

Валерый Венцковіч, генеральны дырэктар РУП «Гроднааўтадар»:

«Будуць уладкаваныя тры новыя транспартныя развязкі, якія дазволяць адназначна знізіць колькасць ДТЗ. На раздзяляльнай паласе будуць устаноўлены дэльтаблокі, якія будуць прадухіляць ў першую чаргу лабавыя сутыкненні, машыны не будуць трапляць на сустрэчную паласу нават пры самых дрэнных збегах абставін».

У інжынерных праектах, дарэчы, улічылі не толькі аўтамабілістаў, але і жыхароў лесу.

Цяпер гэтага не бачна, але ў чарцяжах праекціроўшчыкі зарэзервавалі гэты ўчастак дарогі для падземнага пераходу. Ён будзе асаблівым. Яго спецыяльна ствараюць, каб вадзіцелі і дзікія жывёлы больш не перасякаліся на трасе.

Ужо ў наступным годзе ў аленяў, ласёў і казуль з’явіцца свой эксклюзіўны канал міграцыі і, падобна, таксама першай катэгорыі.

Васіль Доўгань, генеральны дырэктар ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 6 г. Гродна»:

«Мы хочам прымяніць новую тэхналогію — металічную арку замест жалезабетоннага пуцеправода. Для бяспекі руху ўвесь участак дарогі ў межах ляснога масіву агароджваецца сеткай з двух бакоў».

М6, дарэчы, не толькі транспартная артэрыя. Магістраль паміж сталіцай і абласным цэнтрам — цэнтр эканомікі рэгіёну.

Эксперты ўпэўнены, траса дадасць пераваг і для замежных транзітных патокаў.

Алег Барабанаў, дырэктар лагістычнай кампаніі: «Гэтая рэканструкцыя дазволіць, на мой погляд, прыцягнуць большы грузапаток, які прыйдзе пасля праз, у дадзеным выпадку, пункт пропуску „Брузгі“. Калі мы тут размешчаны на гэтай трасе, спадзяемся, што з павелічэннем грузапатоку павялічыцца і тая колькасць аўтатранспарту, які праедзе праз наш лагістычны цэнтр».

Пасля рэканструкцыі, як чакаюць эксперты, М6 увойдзе ў лік міжнародных дарог, якія злучаюць новы Вялікі Шаўковы шлях і заходнееўрапейскія магістралі, тым самым адкрываючы мяжы паміж Усходам і Захадам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025