11 снежня ў зале Цэнтра культуры (Дзяржынскага, 1) пройдзе прэзентацыя новага альбома магілёўскага гурта AKUTE «Płastyka».
Новую студыйную працу дыска-дэкаданс трыа ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта. «Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах», — піша 34mag.net.
Запіс альбому доўжыўся два гады, цягам якіх AKUTE паспелі выступіць з канцэртамі не толькі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, у тым ліку на вялікіх фестывалях «МОСТ», «Рок за Бобров», «Басовішча», Atlas Weekend, Respublica і іншых. Сродкі на стварэнне альбомы былі сабраныя цягам двух месяцаў праз краўдфандынг платформу ulej.by.
Прэзентацыя новага альбому ў Гродне адбудзецца 11 снежня ў зале Цэнтра культуры (Дзяржынскага, 1) разам з гуртом «АДДИС АБЕБА», які аднавіў дзейнасць пасля доўгага перапынку.
Пачатак у 18.00. Квіткі 14 р. папярэдне, 16р. у дзень падзеі.
Тэлефон касы: 74−17−78
Інфа: +375 33 3 213 570
Спампаваць новы альбом «Płastyka» http://34mag.net/piarshak/post/plastyka/
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…