Пісаць навіны, браць інтэрв'ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у лістападзе 2016. Запісвайцеся на курс — хутка пачынаем!
Удзел у Школе сучаснай журналістыкі дазваляе не толькі авалодаць прафесійнымі навыкамі, але і навучыцца пісьменна выказваць свае думкі, лёгка камунікаваць з рознымі суразмоўцамі, аналізаваць інфармацыю і займальна распавядаць пра самыя звычайныя падзеі.
Навучанне будзе карысна тым, хто хоча больш даведацца пра працу ў сферы журналістыкі і паспрабаваць на практыцы, што значыць быць журналістам.
Вучыцца ў Школе можна ў любым узросце.
Калі вы хочаце стаць прафесіяналам у сферы журналістыкі і атрымаць досвед практычнай працы — чакаем вас у нашай Школе!
Чаму варта вывучаць журналістыку менавіта ў нашай школе?
- у нас вялікі досвед выкладання журналістыкі - гэта ўжо 19-ы набор слухачоў у Школу;
- лепшыя слухачы нашай Школы ўжо знайшлі працу ў сферы журналістыкі, перамагаюць на нацыянальных і міжнародных журналісцкіх конкурсах;
- у Школе вы атрымаеце не толькі тэарэтычныя веды, але і прымеце ўдзел у практычных занятках — слухачы падчас навучання ў Школе праходзяць стажыроўку ў рэдакцыях гарадскіх анлайн-выданняў;
Агульная працягласць курсу — 84 акадэмічныя гадзіны. Заняткі праходзяць два разы на тыдзень — адзін занятак у вячэрні час у будні дзень і майстар-клас у дзённы час у суботу. Заняткі пачынаюцца ў лістападзе 2016 года і доўжацца да сярэдзіны лютага 2017 года (з перапынкам на калядныя вакацыі).
Падчас навучання ў Школе вы даведаецеся:
- дзе і як шукаць тэмы для сваіх артыкулаў і рэпартажаў;
- як цікава пісаць у розных жанрах;
- сакрэты стварэння ідэальных загалоўкаў;
- як знайсці падыход да любога суразмоўцы;
- як пісаць цікавыя анонсы па сумных прэс-рэлізах;
- як якасна візуалізаваць складаную інфармацыю;
- як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прасоўвання вашых артыкулаў;
- дзе шукаць інфармацыю пра гранты, конкурсы і стажыроўкі для журналістаў.
Пасля заканчэння Школы сучаснай журналістыкі вы зможаце:
- пісаць навіны і рабіць рэпартажы;
- працаваць з інфармацыйнымі крыніцамі, знаходзіць актуальную і праўдзівую інфармацыю;
- рабіць прыгожую і зразумелую інфаграфіку;
- рабіць фотарэпартажы для сваіх артыкулаў;
- ствараць відэарэпартажы.
Кошт навучання складае 120 рублёў за курс лекцый і майстар-класаў (40 рублёў на месяц). Слухачы, якія выконваюць штотыднёвыя хатнія заданні, атрымліваюць зніжку 30%.
Лепшыя слухачы Школы могуць атрымаць прапанову супрацоўніцтва з анлайн СМІ.
Пасля паспяховага заканчэння Школы сучаснай журналістыкі слухачы атрымліваюць сертыфікат і рэкамендацыйны ліст ад арганізатараў Школы. Гэтыя дакументы могуць Вам спатрэбіцца пры працаўладкаванні і далейшай прафесійнай дзейнасці.
Для запісу ў Школу журналістыкі дастаткова запоўніць электронную анкету
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeFhO1DC2sWLaMGUd1UMz0L2bBgxopi0vXIFxpYKGryEFyV0w/viewform
да 18 лістапада 2016 года.
Усе пытанні вы можаце задаць па тэлефоне +375 29 262 24 52.
Сардэчна запрашаем у Школу сучаснай журналістыкі!