Два наезды на жывёл — адзін з іх са смяротным вынікам — адбыліся ў Гродзенскай вобласці 15 лістапада. На трасе М6 у Іўеўскім раёне загінуў кіроўца Fiat, які вяртаўся дадому з вахты ў Астраўцы, паведамілі ў ДАІ Гродна.
Ля вёскі Сонтакі з правага боку на трасу выбег лось. Пасля наезду на яго адбылося сутыкненне з сустрэчным мікрааўтобусам Volkswagen. Кіроўца легкавога аўто памёр на месцы. Два ягоныя калегі патрапілі ў шпіталь, адзін з іх — у рэанімацыю. Трэці пасажыр з задняга сядзення пазбег такога лёсу.
Раніцай яшчэ адзін наезд на лася адбыўся на дарозе Баранавічы-Гродна ў Бераставіцкім раёне. Каля вёскі Ярломічы лось выбег з правага боку пад Renault і загінуў на дарозе.
Па дадзеных ДАІ, наезды на жывёл здараюцца ў ваколіцах Гродна найменей раз у два тыдні.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…