Здымкамі дакументальнага фільма «Клетка» займаецца студэнт ГрДУ Антон Шаранкевiч. Плануецца, што яго стужка выйдзе ў пачатку восені 2017 года.
Пра тое, як жыла нефармальная моладзь, што адбывалася з гуртамі і музыкамі на працягу дзесяцігодзяў, у фiльме будуць распавядаць самi музыкі і не толькі, прадстаўнікі рок-гуртоў папулярных у розныя гады. Будзе ў фільме і краязнаўца Віктар Саяпін, які раскажа пра 1960-я гады і зараджэнне руху біт-гуртоў у Гродне.
«Гэта першы мой такі буйны праект. Ён вынікае з цікавасці да гісторыі горада і захаплення рок-музыкай. Хвалююся, але буду намагацца рабіць якасны прадукт. Рабіць абы што не хочацца, будзе сорамна перад самім сабой і перад гледачамі», — распавядае Антон.
Пакуль надвор’е не спрыяе здымкам на вуліцы, здымаюць у памяшканнях і на рэпетыцыйных кропках гуртоў. На вясну запланаваныя здымкі на вуліцы, на лета — мантаж. У канцы жніўня — пачатку верасня фільм мае быць гатовы.
«Я задумаў гэты праект у канцы жніўня і адразу пачаў шукаць людзей, наладжваць з імі сувязі. У пачатку восені шукаў агульнадаступны матэрыял, у кастрычніку напісаў сцэнар. І вось 11 лістапада прайшлі першыя здымкі».
Увесь працэс працы зойме каля 10 месяцаў. Сачыць за стварэннем фільма можна будзе на старонцы вконтакте"
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…