У Гродне раскажуць пра праведнікаў народаў свету

Пры падтрымцы польскага консульства і ізраільскага пасольства ў Гродне 20 і 21 лістапада будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя «Праведнікі народаў свету», на якой раскажуць пра людзей, якія падчас Другой сусветнай вайны, нягледзячы на вялікую пагрозу, хавалі ў сябе асуджаных на смерць людзей.

«Памяць пра ахвяр Халакосту гэта шлях да талерантнасці. Сёння ў нашай вобласці ў згодзе жыве больш за 80 нацыянальнасцяў. Мерапрыемства, якое будзе праходзіць у Гродне — даніна павагі і памяці тым, хто, рызыкуючы сваім жыццём, ратаваў яўрэяў, перш за ўсё дзяцей. У агні другой сусветнай іх загінула больш за паўтара мільёны», — распавёў заснавальнік музея гісторыі гродзенскіх яўрэяў Бенiамiн Ерузалiм.

Першы дзень мерапрыемства будзе праходзіць у консульстве Польшчы: там адкрыецца выстава і пройдзе паказ фільмаў пра гісторыю выратавання яўрэяў у час вайны. У другі дзень мерапрыемства будзе праходзіць у сценах сінагогі, дзе адбудзецца ўручэнне дыпломаў дзецям, унукам і іншым сваякам праведнікаў, а таксама выступяць гісторыкі.

У музеі ў сінагозе сабраны падрабязныя і эксклюзіўныя матэрыялы пра праведнікаў Гродзеншчыны. Усяго па вобласцi іх каля 50. Агулам у Беларусі званне Праведнік народаў свету атрымалі каля 700 чалавек.

Гэта званне даецца людзям, якія, рызыкуючы сваім жыццём, а часта і жыццём сваіх блізкіх, ратавалі яўрэяў у гады Халакосту. Імёны праведнікаў заносяцца на сцяну пашаны ў Садзе праведнікаў народаў свету на тэрыторыі комплексу Яд Вашэм у Іерусаліме. У гонар кожнага праведніка на Алеі праведнікаў у Яд Вашэм пасаджана дрэва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025