Па слядах пажару на Ціміразева: «Збіраўся раніцай забраць машыну з рамонту, а яна ноччу згарэла».

Пакуль супрацоўнікі МНС разам са следчым камітэтам высвятляюць дакладныя прычыны пажару, што здарыўся ноччу 13 літстапада ў гаражах на Ціміразева, арандатары і ўладальнікі аб’екта ацэньваюць страты.

Нагадаем, ноччу 13 лістапада па вуліцы Ціміразева, па папярэдняй версіі з-за парушэнню правілаў эксплуатацыі печы, гарэла вялікая пабудова, дзе знаходзіцца 14 гаражоў. 10 з іх палалі, бо мелі драўляны дах, чатыры іншых, якія былі накрыты жалезабетонам, практычна не былі пашкоджаныя.

Печ з-за якой хутчэй за ўсё і пачаўся пажар
Арандатар гаражоў, якія не падвергліся агню, распавёў, што рана ці позна пажар павінен быў адбыцца.

«Гэта ўсё было прадказальна. Асабліва з іх самаробнай печчу і наплявальніцкім стаўленнем да ўсіх іншых арандатараў. З-за адных пацярпелі ўсе. Але нам яшчэ пашанцавала, што ў нас жалезабетоннае перакрыцце. У іншых гаражах дзве машыны згарэлі цалкам, тры машыны былі падплаўлены. Таксама дасталося і тром аўтобусам, якiя позна выпхнулі. У першым гаражы стаяць новыя квадрацыклы ў каробках — іх ужо не прадаць, бо ўсе моцна смярдзяць гарам», — распавёў арандатар.

Пажар, які пачаўся каля 2 гадзіны ночы, скончылі тушыць толькі каля 6-й раніцы. Сведкі кажуць, што адзін з уладальнікаў, убачыўшы свой згарэлы аўтамабіль, пачаў плакаць. Уладальнік другой знішчанай машыны таксама быў засмучаны: у гэты дзень ён планаваў забраць транспарт з рамонту.

«Што цяпер зробіш? Добра што ўсе жывыя. Мне ноччу патэлефанавала жонка майго сябра і сказала, што мая машына гарыць. Я адразу не зразумеў, што адбываецца. Ноччу прыехаў і быў шакаваны ўбачаным.

Хлопец, які рамантаваў аўтамабіль, расказаў, што ён вырашыў падліць масла ў печку. Калі ён гэта зрабіў, то агонь пачаў моцна палыхать і трапіў на канапу, якая імгненна загарэлася. Хлопец хацеў машыну выпхнуць, але не змог. Тады пабег за вогнетушыцелем, а калі прыбег, то ўсё ўжо гарэла", — распавёў уладальнік згарэлага аўтамабіля Анатоль.

Анатоль са сваім аўтамабілем
Вядома, што хлопец, які рамантаваў машыну, быў не адзін. У гаражы з ім былі яшчэ хлопец і дзяўчына, якія ў час пажару ўцяклі, а да гэтага пілі там. Хлопец, які спрабаваў тушыць агонь, думаў, што ў агні засталася дзяўчына. Яе шукалі пад абломкамі і попелам да раніцы, але пасля яна знайшлася ў інтэрнаце.




Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025