З 1 студзеня 2017 года ўсе грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за ўезд і знаходжанне ў памежнай зоне. Цяпер пры наведванні рэжымнай тэрыторыі неабходна толькі мець з сабой дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, пасведчанне бежанца або від на жыхарства), паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
Новыя правілы рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычнiка 2016 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь». Яшчэ адна актуальная для беларускіх грамадзян змена — тэрмін дзеяння пропускаў у памежную паласу павялічваецца з 1 года да 2-х гадоў. Дзяржпошліна за гэтую паслугу складзе 0,4 базавай велічыні.
Плаціць яе не прыйдзецца жыхарам памежнай зоны, работнікам арганізацый, што вядуць гаспадарчую дзейнасць у памежнай паласе і шэрагу іншых катэгорый грамадзян, для чаго падрыхтаваны адпаведны праект Указа Прэзідэнта.
У новым годзе зменіцца парадак наведвання памежнай зоны і пагранічнай паласы для замежных грамадзян. Так, тэрмін дзеяння пропуску ў пагранзону павялічыцца з 1 года да 2-х гадоў, а стаўка дзяржаўнай пошліны за яго выдачу складзе 0,4 базавай велічыні.
Парадак атрымання пропуску ў памежную паласу будзе такім жа, як і для грамадзян Беларусі. Бясплатна трапіць у памежную паласу зможа іншаземец, які мае пропуск у памежную зону.
Падрабязную інфармацыю пра новыя правілы можна атрымаць у Дзяржпагранкамітэце Беларусі па тэлефоне (017) 329−18−70.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…