Гарадскія службы ліквідавалі «сур'ёзную аварыю» на Урублеўскага за 30 хвілін

Вялікі выкід гарачай вады і пара адбыўся ў зоне жылой забудовы на вуліцы Урублеўскага. Падтопленымi апынуліся прыдамавая тэрыторыя і падвал. У бліжэйшых жылых дамах, двух дзіцячых садках і школе адсутнічала цеплазабеспячэнне. Менавіта такі быў сцэнар вучэнняў гродзенскіх службаў па ліквідацыі аварыі на камунальна-энергетычных сетках, якія праходзілі 8 лістапада .

Усяго ў вучэннях было задзейнічана больш за 30 чалавек і 7 адзінак тэхнікі.

«Зыходзячы з вопыту здарэння ў 2012 годзе на вуліцы Татарскай, гэтаму пытанню — аварыям на ўчастках цепласетак — мы надаем увагу пастаянна. Галоўная задача такіх вучэнняў - узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў у ліквідацыі аварыі», — распавёў начальнік аддзела па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Зайцаў.

У якасці пілотнага праекта ў Гродзенскай вобласці выдаюць уліковыя формы-налепкі для тэхнікі арганізацый, якую можна прыцягнуць да аварыйна-выратавальных i iншых неадкладных работ у зонах надзвычайных сітуацый. Гэта дазволіць весці спецулiк тэхнікі і кантраляваць яе спраўнасць. Такія налепкі на вучэннях выдалі тром машынам, якія цяпер будуць ездзіць з імі пастаянна.

Дырэктар цеплавых сетак Анатоль Шышла адзначыў, што вучэнні прайшлі на высокім узроўні і ўсім службам удалося атрымаць добры вынік.

«Пры ліквідацыі аварыі на Татарскай узнікла шмат пытанняў, якія мы цяпер адпрацоўваем усімі гарадскімі службамі. На вучэннях гэтыя моманты мы абмеркавалі і стварылі амаль рэальную баявую сітуацыю. З усімі задачамі службы справіліся добра. Па нормах да месца аварыі трэба прыехаць не больш чым за 1,5 гадзіны, мы выканалі сваю задачу за 30 хвілін».

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024