Елізавета Шыкута некалькі дзён таму вярнулася ў Гродна з сонечнай Балгарыі, дзе годна прадставіла Беларусь на конкурсе «Супермадэль Сусвету — 2016». Дзяўчына стала першай віцэ-міс і цяпер яе чакаюць кантракты з вядомымі мадэльнымі агенцтвамi.
Елізавеце 19 гадоў, яна вучыцца на завочным у ГрДУ на юрыста. У мадэльным бізнесе з 15 гадоў. Вучобу яна спалучае з працай прадаўцом-кансультантам у адной з крамаў горада.
«Пуцёўку на конкурс у Балгарыю я атрымала пасля ўдзелу ў конкурсе» Міс Гродна 2016 «, дзе мяне заўважыла нацыянальны дырэктар міжнародных конкурсаў прыгажосці Святлана Кузняцова (Місіс Сусвет 2013)», — распавядае дзяўчына.
[irp posts="2794″ name="Гродзенка стала першай віцэ-міс на конкурсе Супермадэль Сусвету"]
Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за 30 прыгажунь з розных краін свету. На працягу трох дзён дзяўчыны ўдзельнічалі ў дэфіле, дэманстравалі модныя ўборы і аксэсуары. З мадэлямі працавалі вядомыя стылісты. У выніку галоўны тытул заваявала прадстаўніца Аўстраліі. Гродзенка была другой.
«Гэты этап у маім жыцці неверагодна бліскучы і незабыўны, я ўпэўненая, што ён прывядзе мяне да нечага большага. Я вельмі ўдзячная ўсім, хто мяне падтрымліваў, і хто верыў у мяне. Удзел у падобным конкурсе прыгажосці гэта ўжо гонар, а стаць першай віцэ-міс у ім гэта вялікая ўзнагарода. Таксама мой малады чалавек падтрымліваў мяне на працягу ўсяго конкурсу і верыў, што ўсё ў мяне атрымаецца. Зараз ён ганарыцца, што я добра прадставіла наш горад і краіну, і проста шчаслівы ад таго што я з ім».
У бліжэйшых планах у дзяўчыны працягваць вучыцца завочна, а таксама ўдасканальвацца ў сувязі з мноствам новых перспектыў і магчымасцяў.
«Я працую ў краме ў цэнтры горада прадаўцом-кансультантам у аддзеле дэкаратыўнай касметыкі. Мне падабаецца мая праца, але, як і любы чалавек, я імкнуся да лепшага. Пасля конкурсу я атрымала некалькі цікавых прапаноў, але я пакуль не выбрала свой новы шлях. Трэба ўсё старанна абдумаць, а за суткі гэта немагчыма зрабіць».
Колькасць паклоннікаў, званкоў і паведамленняў у сацыяльных сетках у Елізаветы павялічылася ў некалькі разоў. За два дні на яе інстаграм падпісалася больш за 300 чалавек.
Фота з асабістага архіву Елізаветы Шыкуты. Візажыст Юлія Якусiк
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…