Паказаўшы добрую гульню на родным стадыёне, «Нёман» не здолеў узяць ачкі ў матчы з мінскім «Дынама». Каманда Ігара Кавалевіча прайграла з лікам 3: 2 і за два туры да канца чэмпіянату усё яшчэ не забяспечыла сабе месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
Гродзенцы біліся і ні ў чым не саступалі свайму суперніку, але жаданага выніку дамагчыся так і не змаглі. На працягу ўсяго матчу на кожным адрэзку поля ішла жорсткая барацьба, ніхто не хацеў саступаць, бо ачкі патрэбны былі кожнай камандзе — «Нёман» вядзе барацьбу за захаванне прапіскі ў чэмпіянаце, а «Дынама» змагаецца за срэбра.
Госці хутка адкрылі лік, удалося зрабіць гэта на 6-й хвiлiне з дапамогай пенальці. Суддзя ўгледзеў парушэнне ў Касмынiна ў штрафной. Адзінаццаціметровы рэалізаваў Карыцька.
Адказ ад «Нёмана» паследаваў хутка. Філіп Рудзік на 10-й хвiлiне нечакана для брамніка гасцей з-за межаў штрафной прабіў у ніжні кут варот.
Пасля таго як «Нёман» зраўняў лік пайшла болей адкрытая і актыўная гульня з абодвух бакоў.
На 22-й хвіліне госці зноў выходзяць наперад. Пасля прастрэла ў штрафную Хвашчынскі першым апынуўся на мячы і адправіў яго ў вароты.
Праз 10 хвілін госці забіваюць і трэці мяч. Пасля розыгрышу вуглавога Курганскі нагамі адбіў мяч, а вось з дабіваннем справіцца ўжо не змог. Чалядзінскі з некалькіх метраў прабіў у перекладзiну, ад якой мяч і перасёк лінію варот.
Яшчэ да перапынку «Нёману» удалося адыграць адзін мяч, вызначыўся Бомбель.
У другім тайме гульня таксама прайшла актыўна, але без галоў, хоць момантаў для ўзяцця варот хапала як у адной, так і ў другой каманды.
Пасля матчу «Нёман» пакідаў поле пад апладысменты заўзятараў, нягледзячы на тое, што гэта другое паражэнне запар.
Галы: 0:1 — Карыцька (7, з пенальці), 1:1 — Рудзік (10), 1:2 — Хвашчынскі (27, пас — Габоўда), 1:3 — Чалядзінскі (37), 2:3 — Бомбель (40).
На прэс-канферэнцыі замест дыскваліфікаванага Кавалевіча прысутнічаў старшы трэнер «Нёмана» Павел Бацюта, які даў зразумець, што судзействам гродзенская каманда засталася незадаволеная.
«Мы лічым што правялі нядрэнны матч, асабліва ў другім тайме. Мелі перавагу, але, на жаль, не забілі галоў. Гульня ў футбол — гэта калі гуляюць адзінаццаць на адзінаццаць. Сёння ж гулялі адзінаццаць на чатырнаццаць».
У турнірнай табліцы «Нёман» зараз ідзе на 13-м месцы і мае ў сваім актыве 28 ачкоў. Ніжэй гродзенцаў ідзе «Нафтан» (25), «Граніт» (24) і «Белшына» (23).
Да канца чэмпіянату ў «Нёмана» застаецца два матчы з прынцыповымі супернікамі. 19-га лістапада жоўта-зялёныя згуляюць у Слуцку з мясцовай камандай, якая мае ў актыве 29 ачкоў, а 27-га ў Гродне «Нёман» будзе прымаць «Нафтан».
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…