З 9 па 18 лістапада ў Гродне, Мінску, Магілёве і Баранавічах пройдзе шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня супраць фашызму і антысемітызму.
Мерапрыемствы ўздымуць важныя пытанні, якія датычацца кожнага чалавека. Арганізатары лічаць, што так яны могуць зменшыць агрэсію і нянавісць паміж людзьмі.
18 лістапада, 18.30. У Гродне пройдзе ўводны семінар у канцэпцыю «Глыбіннага антыфашызма».
9 лістапада, 19.00. У Міжнародны дзень супраць фашызму і антысемітызму ў Мінску пройдзе Вечар антыфашыстоўскіх ролікаў. Прагляд пачнецца ў памяшканні па адрасе: Ціміразева, 46а, Ynot.
12 лістапада, 13.00−15.00. Сумесна з «MakeOut» у Мінску пройдзе ўводны сэмінар па «Глыбінным антыфашызме». Анкету запаўняць тут.
13 лістапада, 18.00. Сумесна з «MakeOut» у Мінску пройдзе паказ і абмеркаванне тэматычнага фільма.
Важна! Для ўдзелу ў семінарах неабходна запоўніць анкету ўдзельніка, пасля чаго арганізатары паведамяць пра месца правядзення мерапрыемства.
Арганізатары:
Моладзевая Праваабарончая група-Беларусь сумесна з:
— MAKEOUT — праэкт пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі;
— «Праўныя Дарэктары» — асветніцка-адукацыйная ініцыятыва па правах чалавека, антырасізме, антытаталітарызме і антымілітарызме;
— «BarankiPunx» — інцыятыва маладых панкаў, якая працуе ў Баранавічах з тэмамі супрацьстаяння дыскрымінацыі;
— інтэрактыўныя праекты Дома-музея Ганны Франк па правах чалавека і гістарычнай памяці (Нідэрланды)
традыцыйна далучаюцца да Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, які ініцыяваны і праводзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага аб’яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…